Турайдзкі замак
| замак | |
| Краіна | Латвія |
| Месцазнаходжаньне | Сігулда |
| Каардынаты | 57°10′56″ пн. ш. 24°51′01″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | цагляная готыка |
| Першае згадваньне | 1214 |
| Дата заснаваньня | 1214 |
| Будаваньне | 1214—XVI стагодзьдзе |
| Статус | археалягічны помнік дзяржаўнага значэньня[d][1] |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Турайдзкі замак на мапе Латвіі Турайдзкі замак | |
Тура́йдзкі замак (па-латыску: Turaidas pils), або Тра́йдэнскі замак (па-нямецку: Burg Treiden) — нямецкі цагляны замак у Лівоніі (сучасная Латвія, Сігулдзкі край, горад Сігулда, мясцовасьць Турайда). Заснаваны ў 1214 годзе па загадзе рыскага біскупа Альбэрта фон Буксгеўдэна як фарпост у ліўскай Таарскай зямлі (Трайдэне). Будаўніцтва завершана ў XVI стагодзьдзі. Згарэў у 1776 годзе. Сучасны выгляд набыў пасьля рэстаўрацыі 1973 году.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пабудаваны на месцы зруйнаванага лівамі драўлянага замку ліўскага князя Каўпа. Замак будаваўся паступова (да XVI стагодзьдзя) і быў адной з рэзыдэнцыяў рыскага біскупа. Пасьля распаду Лівонскае дзяржавы стаў часткай уласнасьці маёнтку Турайда.
Замак згарэў падчас пажару ў 1776 годзе. Рамантычныя руіны прываблівалі турыстаў у XVIII і XIX стагодзьдзях. У 1936 г. у круглай вежы была пабудавана аглядная пляцоўка. У 1973 годзе пачаліся археалягічныя дасьледваньні і рэстаўрацыя замку, якая цягнулася 25 год. У прыватнасьці, цалкам была адноўлена галоўная вежа замку, вышыня якой дасягае 38 мэтраў.
У 1988 годзе на прылеглай да замку тэрыторыі быў заснаваны Турайдзкі музэй-запаведнік.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Latvijas Vēstnesis (латыс.) — Latvijas Vēstnesis, 1993.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Турайдзкі замак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў