Перайсьці да зьместу

Залюцічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Старыя Залюцічы»)
Залюцічы
трансьліт. Zaliucičy
Першыя згадкі: XIX стагодзьдзе
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жыткавіцкі
Сельсавет: Мілевіцкі
Вышыня: 147 м н. у. м.
Насельніцтва: 72 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 2353
Паштовы індэкс: 247977
СААТА: 3216824016
Нумарны знак: 3
Геаграфічныя каардынаты: 52°24′21″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 27.53694° у. д. / 52.40583; 27.53694Каардынаты: 52°24′21″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 27.53694° у. д. / 52.40583; 27.53694
Залюцічы на мапе Беларусі ±
Залюцічы
Залюцічы
Залюцічы
Залюцічы
Залюцічы
Залюцічы

Залю́цічы[2] (таксама — Старыя Залю́цічы[3]) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Случы, за 5 км на поўдзень ад Мілевічаў. Залюцічы ўваходзяць у склад Мілевіцкага сельсавету.

Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Ленінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4].

З 12 кастрычніка 1940 году ўваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавету Ленінскага (з 20 студзеня 1960 году — Старобінскага, з 11 красавіка 1960 году — Жыткавіцкага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай, з 11 красавіка 1960 году — Гомельскай) вобласьці[5].

  • XIX стагодзьдзе: 5 траўня 1896 году — 48 двароў, 377 жыхароў (197 жанчын, 180 мужчынаў)
  • XX стагодзьдзе: 1908 год — вёска: 414 жыхароў; 1994 год — вёска: 93 двары, 198 жыхароў; 1999 год — 150 жыхароў
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 126 жыхароў, 71 двор[4]; 2009 год — 86 жыхароў[6]; 2018 год — 72 жыхары, 44 двары[1]

У навакольлях вёскі працякае рэчка Млінавіца.

За пяць кілямэтраў ад вёскі ва ўрочышчы Падкрыльле ўзвышаецца пяцімэтровы абэліск: «Тут пахаваны 245 грамадзян вёсак Залюцічы і Іёвічы, зьверскі расстраляных нямецкімі захопнікамі ў лютым 1943 году. Няхай гэты помнік заўсёды будзе сымбалям барацьбы супраць ненавіснага фашызму». Помнік узьведзены на месцы трагедыі вясной 1970 году.

Маякоўскага, Мэліярацыйная, Новая.

  1. ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Мілевіцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 179
  3. ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
  4. ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 494
  5. ^ Милевичский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Перапіс 2009 году