Залюцічы
Залюцічы | |
трансьліт. Zaliucičy | |
Першыя згадкі: | XIX стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Мілевіцкі |
Вышыня: | 147 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 72 чал. (2018)[1] |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247977 |
СААТА: | 3216824016 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°24′21″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 27.53694° у. д.Каардынаты: 52°24′21″ пн. ш. 27°32′13″ у. д. / 52.40583° пн. ш. 27.53694° у. д. |
± Залюцічы |
Залю́цічы[2] (таксама — Старыя Залю́цічы[3]) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на правым беразе ракі Случы, за 5 км на поўдзень ад Мілевічаў. Залюцічы ўваходзяць у склад Мілевіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле пісьмовых крыніцаў вядомая з XIX стагодзьдзя як вёска ў Ленінскай воласьці Мазырскага павету Менскай губэрні Расейскай імпэрыі[4].
З 12 кастрычніка 1940 году ўваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавету Ленінскага (з 20 студзеня 1960 году — Старобінскага, з 11 красавіка 1960 году — Жыткавіцкага) раёну Пінскай (з 8 студзеня 1954 году — Берасьцейскай, з 20 студзеня 1960 году — Менскай, з 11 красавіка 1960 году — Гомельскай) вобласьці[5].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 5 траўня 1896 году — 48 двароў, 377 жыхароў (197 жанчын, 180 мужчынаў)
- XX стагодзьдзе: 1908 год — вёска: 414 жыхароў; 1994 год — вёска: 93 двары, 198 жыхароў; 1999 год — 150 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 126 жыхароў, 71 двор[4]; 2009 год — 86 жыхароў[6]; 2018 год — 72 жыхары, 44 двары[1]
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У навакольлях вёскі працякае рэчка Млінавіца.
Помнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За пяць кілямэтраў ад вёскі ва ўрочышчы Падкрыльле ўзвышаецца пяцімэтровы абэліск: «Тут пахаваны 245 грамадзян вёсак Залюцічы і Іёвічы, зьверскі расстраляных нямецкімі захопнікамі ў лютым 1943 году. Няхай гэты помнік заўсёды будзе сымбалям барацьбы супраць ненавіснага фашызму». Помнік узьведзены на месцы трагедыі вясной 1970 году.
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Маякоўскага, Мэліярацыйная, Новая.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Сацыяльна-дэмаграфічная карта Мілевіцкага сельсавету па стане на 1 студзеня 2018 году (рас.) / Афіцыйны сайт Жыткавіцкага раённага выканаўчага камітэту
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 179
- ^ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- ^ а б Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 494
- ^ Милевичский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ Перапіс 2009 году
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіцкага р-на / Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9. С. 494-495