Поцех: розьніца паміж вэрсіямі
д Bot: Migrating 2 interwiki links, now provided by Wikidata on d:q3919308 (translate me) |
Няма апісаньня зьменаў |
||
Радок 36: | Радок 36: | ||
Надводная расьліннасьць у возеры пашыраная да глыбіні 1,5 мэтры, падводная — да глыбіні 2—2,5 мэтры. |
Надводная расьліннасьць у возеры пашыраная да глыбіні 1,5 мэтры, падводная — да глыбіні 2—2,5 мэтры. |
||
Вадаём злучаны пратокай з возерам [[Недрава]], таксама ў |
Вадаём злучаны пратокай з возерам [[Недрава]], таксама ў Поцех упадае ручай з возера [[Ільменак]]. |
||
Возера зьяўляецца месцам адпачынку, уваходзіць у турысцкія маршруты. |
Возера зьяўляецца месцам адпачынку, уваходзіць у турысцкія маршруты. |
Вэрсія ад 02:37, 25 студзеня 2016
Возера
Поцех
Поцех | |||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Поцех — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 10 км на паўночны ўсход ад Браслава, каля вёскі Слабодка. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.
Поцех знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка. Плошча возера складае 1,35 км². Найбольшая глыбіня возера — 9,1 м. Даўжыня — 2,55 км, найбольшая шырыня — 0,95 км. Даўжыня берагавой лініі — 9,72 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,52 млн м³, плошча вадазбору возера — 28,6 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 10 мэтраў. На поўначы схілы прадстаўленыя камавымі ўзгоркамі, пераважна разараныя. Паўднёвыя схілы ўтвораныя пяшчанай озавай градой вышынёй у 25—30 мэтраў. Града на поўдні аддзяляе Поцех ад возера Недрава.
Да глыбіні 1,5 мэтра дно пяшчанае, месцамі — гліністае.
Надводная расьліннасьць у возеры пашыраная да глыбіні 1,5 мэтры, падводная — да глыбіні 2—2,5 мэтры.
Вадаём злучаны пратокай з возерам Недрава, таксама ў Поцех упадае ручай з возера Ільменак.
Возера зьяўляецца месцам адпачынку, уваходзіць у турысцкія маршруты.
Літаратура
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
Вонкавыя спасылкі
Поцех — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў