Перайсьці да зьместу

Даўблі (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Даўблі
Краіна Беларусь
Плошча 1,64 км²
Плошча вадазбору 13,1 км²
Максымальная глыбіня 25,8 м
Найбольшая даўжыня 3,97 км
Найбольшая шырыня 0,61 км
Даўжыня берагавой лініі 12,1 км
Вышыня над узроўнем мора 141 м[1]
Аб’ём вады 13,1 млн м³
Каардынаты 55°35′9.11″ пн. ш. 26°51′0.87″ у. д. / 55.5858639° пн. ш. 26.8502417° у. д. / 55.5858639; 26.8502417Каардынаты: 55°35′9.11″ пн. ш. 26°51′0.87″ у. д. / 55.5858639° пн. ш. 26.8502417° у. д. / 55.5858639; 26.8502417
Даўблі на мапе Беларусі
Даўблі
Даўблі
Даўблі

Даўблі (Даўбле) — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 12 км на паўднёвы захад ад Браслава, каля вёскі Даўблі. Належыць да групы Браслаўскіх азёр.

Вадаём знаходзіцца ў басэйне ракі Друйка. Плошча возера складае 1,64 км². Найбольшая глыбіня возера — 25,8 м. Даўжыня — 3,97 км, найбольшая шырыня — 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі — 12,1 км. Аб’ём вады ў возеры складае 13,1 млн м³, плошча вадазбору — 13,1 км².

Схілы катлавіны возера маюць вышыню да 15 мэтраў, разараныя, у ніжняй частцы парослыя хмызьняком. Берагі возера зьліваюцца са схіламі і знаходзяцца пад хмызьняком. Месцамі берагі абразійныя і дасягаюць вышыні.

Возера зарастае слаба. Шырыня паласы прыбярэжнай расьліннасьці складае ад 20 да 100 мэтраў. Расьліннасьць пашыраная да глыбіні 2 мэтраў.

У Даўблі ўпадаюць два ручаі і выцякае ручаіна ў раку Акунёўку.

  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
  1. ^ а б GeoNames (анг.) — 2005.