Ільмёнак
Возера
Ільмёнак
Ільмёнак | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Ільмёнак — возера ў Беларусі, у басэйне ракі Друйкі. Знаходзіцца ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці, за 10 км на паўночны ўсход ад Браслава. Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,64 км, найбольшая шырыня 0,95 км. Найбольшая глыбіня дасягае 6,2 м, сярэдняя складае 3,1. Аб’ём вады 2,5 млн м³. Даўжыня берагавой лініі 1,9 км.
На паўночным беразе возера стаіць гістарычнае мястэчка Слабодка.
Апісаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Катлавіна тэрмакарставага тыпу, авальная. Схілы маюць вышыню 10—20 м, на поўдзень парослыя лесам, на захадзе і поўначы разараныя. Берагі нізкія, пясковыя, пад хмызьняком, месцамі зьліваюцца з схіламі. Дно спадзістае, да глыбіні 2 м пясковае, ніжэй глеістае. Шырыня палосы расьліннасьці ад 35 да 150 м, зарастае да глыбіні 3 м.
Возера эўтрофанае, слабапраточнае. Упадаюць 2 ручаі, на захадзе выцякае ручай у возера Поцех.
Флёра і фаўна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У возеры водзяцца лешч, шчупак, акунь, лінь, плотка, карась, гусьцяра, краснапёрка ды іншыя віды рыбаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мыслівец І. Ільмёнак // Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. С. 404.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — ISBN 985-11-0130-3
- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі: у 5 т. Т. 2: Гатня ― Катынь / Рэдкал.: І. П. Шамякін (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — 520 с.