Войса (возера)
Возера
Войса
± Войса | |||||||||||||||||||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Во́йса — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца за 4 км на паўночны ўсход ад Браслава. Належыць да групы Браслаўскіх азёраў.
Войса знаходзіцца ў басэйне ракі Друйкі. Плошча возера складае 4,88 км². Найбольшая глыбіня возера складае — 9,1 м, сярэдняя — 4,5 м. Даўжыня возера — 3,75 км, найбольшая шырыня — 1,6 км. Даўжыня берагавой лініі — 15,2 км. Аб’ём вады ў возеры складае 14,16 млн м³, плошча вадазбору возера — 249 км².
Катлавіна складанага тыпу. Схілы катлавіны высокія, абразійныя. На поўдні і захадзе схілы спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія возера вельмі зьвілістая.
У катлавіне возера можна вылучыць цэнтральны плёс з плоскім дном, а таксама паўночны, заходні і паўднёвы плёсы, аддзеленыя аставамі альбо падняцьцямі. Найбольшыя глыбіні знаходзяцца ў паўднёвым плёсе.
На возеры знаходзяцца 4 астравы агульнай плошчай 0,11 км².
На мелкаводзьдзі дно пяшчанае, на большых глыбінях — высланае глеем.
Прыбярэжная расьліннасьць утварае перарывістую паласу шырынёй 15—20 мэтраў. Расьліннасьць распаўсюджаная для глыбіні 2—4 мэтры.
Войса злучанае пратокаві з азёрамі Струста і Несьпіш.
Возера ўваходзіць у зону адпачынку «Браслаў». Па возеры праходзіць водны турысцкі маршрут.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 101