Перайсьці да зьместу

Бярэжа (возера)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Возера
Бярэжа
КраінаБеларусь
Плошча1,93 км²
Плошча вадазбору11,6 км²
Максымальная глыбіня8,2 м
Найбольшая даўжыня2,2 км
Найбольшая шырыня1,4 км
Даўжыня берагавой лініі6,4 км
Вышыня над узроўнем мора130 м[1]
Аб’ём вады7,8 млн м³
Каардынаты55°39′09″ пн. ш. 27°00′42″ у. д.HGЯO
Бярэжа на мапе Беларусі ±
Бярэжа
Бярэжа
Бярэжа
Бярэжа
Бярэжа
Бярэжа
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Бярэ́жа — возера ў Браслаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Знаходзіцца на паўночна-заходняй ускраіне Браслава, у басэйне ракі Друйкі. Належыць да групы Браслаўскіх азёр. Плошча возера складае 1,93 км². Найбольшая глыбіня 8,2 м. Даўжыня 2,2 км, найбольшая шырыня 1,4 км. Даўжыня берагавой лініі 6,4 км. Аб’ём вады млн 7,8 м³, плошча вадазбору 11,6 км².

Схілы катлавіны вышынёй 2—7 мэтраў, разараныя. На захадзе парослыя лесам. Берагі нізкія, на ўсходзе наадварот — высокія, пясковыя. Дно пясковае, месцамі сапрапэлістае. Вадаём зарастае. Паласа прыбярэжнай расьліннасьці складае 200—300 мэтраў.

Злучаецца пратокамі з азёрамі Сьвятца і Ельня[2]. З возера пачынаецца рака Бярэжа.

  1. GeoNames (анг.) — 2005.
  2. Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 82
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 82