Слуцкі кальвінскі збор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Помнік сакральнай архітэктуры
Слуцкі кальвінскі збор
Слуцкі кальвінскі збор. Н. Орда, 1864 г.
Слуцкі кальвінскі збор. Н. Орда, 1864 г.
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Каардынаты 53°01′33″ пн. ш. 27°33′33″ у. д. / 53.02583° пн. ш. 27.55917° у. д. / 53.02583; 27.55917Каардынаты: 53°01′33″ пн. ш. 27°33′33″ у. д. / 53.02583° пн. ш. 27.55917° у. д. / 53.02583; 27.55917
Дата заснаваньня XVII ст.
Слуцкі кальвінскі збор на мапе Беларусі
Слуцкі кальвінскі збор
Слуцкі кальвінскі збор
Слуцкі кальвінскі збор
Commons-logo.svg Слуцкі кальвінскі збор на Вікісховішчы

Слуцкі кальвінскі збор — помнік архітэктуры XIX ст. у Слуцку. Знаходзіўся ў Новым Месьце, на гістарычнай Сэнатарскай вуліцы. Твор архітэктуры рэтраспэктыўна-гатычнага стылю.

Слуцкі кальвінскі збор — катэдра Літоўскай правінцыі. Утвараў адзіны ансамбль з будынкам гімназіі. Пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой помнік дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1617 годзе князь Януш Радзівіл збудаваў на беразе ракі Случы драўляны збор. Будынак неаднойчы аднаўляўся па пажарах. Відаць, некалькі разоў стары будынак замяняўся новым. Як паведамляюць крыніцы, кальвіністы часам мелі два зборы: «… ідучы ад замку, праз мост малы да Новага Места … на левым баку … над ставамі ракі Случы стаяць два зборы, вялікі i малы».

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Збор, каля 1914 г.

Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год) збор працягваў дзейнічаць.

У 1851 годзе паводле праекту архітэктара К. Хршчановіча замест драўлянага збудавалі мураваны збор.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

За савецкім часам збор зачынілі.

Помнік пацярпеў у Другую сусьветную вайну, па якой яго дашчэнту зьнішчылі савецкія ўлады.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прысутнасьць элемэнтаў раманскага, гатычнага i клясыцыстычнага стыляў, сьведчыць пра эклектычны характар помніка. Аднак дамінаваньне выцягнутых угару, стрэлападобных формаў, надавала яму характэрны гатычны выгляд. Гэта быў прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты вальмавым дахам, з алтарнай апсыдай i шатровай 3-яруснай вежай-званіцай на галоўным фасадзе. Чацьверыковыя ярусы вежы аддзяляліся адзін ад аднаго прафіляванымі карнізамі. Ніжні, роўны вышыні асноўнага аб’ёма, меў уваходны праём i выконваў ролю бабінца. Невысокі сярэдні — упрыгожваўся паўкруглым сандрыкам. Сьцены чацьвярыка трэцяга ярусу праразаліся парнымі аконнымі праёмамі. Завяршалася вежа высокім 8-гранным шатром, i разгорнутымі дыяганальлю чацьвярыковымі шатровымі вежачкамі-пінаклямі, якія стаялі з кутоў i пэрымэтрам злучаліся між сабою фігурнай мэталічнай агароджай. Куты вежы i асноўнага аб’ёма апрацоўваліся пілястрамі. Пілястры падзялялі i бакавыя сьцены будынка. Парныя, выцягнутыя ўгару, з паўкруглымі завяршэньнямі, 3-лопасьцевыя аконныя праёмы злучаліся стрэлападобнымі ліштвамі[1].

Галерэя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ціткоўскі І. Помнікі архітэктуры Слуцка. — Слуцак, 1997.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Ціткоўскі І. Помнікі архітэктуры Слуцка. — Слуцак, 1997. ISBN 985-6219-09-4.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Слуцкі кальвінскі зборсховішча мультымэдыйных матэрыялаў