Перайсьці да зьместу

Скамонт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Скамонд»)

Скамонт (1210-я — па 1285) — яцьвяскі князь з Судавіі, які ўпамінаецца Пятром Дусбургам. Меў рэзыдэндыю ў Красіме.

Скелемунд, Скелемунт, Скелемонда або Скемунд (Scelemundus, Scelemunt[1], Scelemondo[2], Scemund[3]) — імя германскага паходжаньня[4]. Іменная аснова -скалк- (-шалк-) (імёны ліцьвінаў Скольберт, Скальбут, Войшалк; германскія імёны Skolbert, Butaskalks, Gottschalk) паходзіць ад гоцкага skalks 'слуга'[5], а аснова -мунд- (-мунт-, -монт-) (імёны ліцьвінаў Монтгерд, Валімонт, Жыгімонт; германскія імёны Mundgerd, Walmont, Sigimunt) — ад германскага *mundô 'рука, абарона, крэўнасьць'[6] або гоцкага munds 'моц розуму, імкненьне', mundrs 'гарлівы, палкі'[7]. Такім парадкам, імя Скаламонт азначае «слуга гарлівасьці»[8].

Германскае паходжаньня імя Скамонт сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[9]

Варыянт імя князя ў гістарычнай крыніцы: Скомондъ и Бороуть… Скомондъ (Галіцка-Валынскі летапіс)[10]; Skumandus (Хроніка Прускай зямлі)[11].

Сьпярша быў ў хаўрусе з Трайдзенем, бо ў 1273 годзе пры падтрымцы войскаў Вялікага Княства Літоўскага уварваўся ў Кульмскую землю, ваяваў пры Кульме і Торуні, замках Вэльсайс, Граўдэнц, Зантыр, Клемэнт, Ліпу, Марыенвэрдэр, Плёвіст, Рэдзін, Турніц і Хрыстбург. У 1280 годзе крыжакі спалілі рэзыдэндыю Скамонта ў Красіме, у адказ ён уварваўся і парабаваў Самбію, дзе ўзяў у палон Людвіга фон Лібэнцэля, але праз пэўны час вызваліў яго. Пазьней нейкі час знаходзіўся у ВКЛ, але відаць з прычыны супярэчнасьцяў з сынамі Трайдзеня вярнуўся ў Судавію і перайшоў на бок Тэўтонскага ордэну. У 1284 годзе быў водцам тэўтонскіх войскаў у іх выправе на Горадню.

Некаторыя дасьледнікі атаясамліваюць Скамонта зь імаверным пачынальнікам дынастыі Гедзімінавічаў Скаламонтам[12].

  1. ^ Alberts W. Het Rijnverkeer bij Lobith anno 1306: de tolrekening van Lobith over het jaar 1306—1307 betreffende invoer en uitvoer van handelsgoederen. — Zutphen, 1986. S. 47.
  2. ^ Piel J. M., Kremer D. Hispano-gotisches Namenbuch. Der Niederschlag des Westgotischen in den alten und heutigen Personen- und Ortsnamen der Iberischen Halbinsel. — Heidelberg, 1976. S. 237.
  3. ^ Barber H. British Family Names: Their Origin and Meaning, with Lists of Scandinavian, Frisian, Anglo-Saxon and Norman Names. — Longon, 1894. P. 48.
  4. ^ Meyer-Lübke W. Romanische Namenstudien. I. Die altportugiesischen Personennamen germanischen Ursprungs // Sitzungsberichte der Philosophisch-Historischen Classe der Kaiserlichen Akademie der Wissenschaften. Bd. 149. — Wien, 1905. S. 48, 71.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  6. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 180.
  7. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
  8. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 25.
  9. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 164.
  10. ^ ПСРЛ. Т. 2. — СПб., 1845. С. 182.
  11. ^ Scriptores rerum Prussicarum. Bd. 1. — Leipzig, 1861. P. 127—128, 137, 142—143, 147.
  12. ^ Rowell S. C. Lithuania Ascending: A Pagan Empire Within East-Central Europe, 1295—1345. — Cambridge Studies in Medieval Life and Thought: Fourth Series. — Cambridge University Press, 1994. P. 52—55.
  • Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. Аўтарскае выданне. — Менск, 2019. — 459 с. — (сьціслая вэрсія кнігі: Вытокі Вялікае Літвы. — Менск, 2021. — 89 с.)
  • Ochmański J. Gedyminowicze — «prawnuki Skolomendowy» // Ars historica. — Poznań, 1976. S. 252—258.
  • Ochmański J. Gedyminowicze — «prawnuki Skolomendowy» // Ochmański J. Dawna Litwa. Studia historyczne. — Olsztyn, 1986. S. 358—364.
  • Охманьски Е. Гедеминовичи — «правнуки Сколомендовы» // Польша и Русь: Черты общности и своеобразия в историческом развитии Руси и Польши XII—XIV вв. — М., 1974. С. 358—364.