Сеціўная пошукавая сыстэма

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Сеціўная пошукавая сыстэма — пошукавая сыстэма, створаная для пошуку інфармацыі ў Сеціве. Перш за ўсё, прызначаныя для пошуку тэкставае інфармацыі, але новыя альгарытмы дазваляюць шукаць выявы, аўдыё- і відэазапісы. У адрозьненьне ад інтэрнэт-каталёгаў, пошукавыя сыстэмы шукаюць і рангуюць інфармацыю адмысловымі альгарытмамі, калі каталёгі пашыраюцца людзьмі.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На сьнежань 2013 году на амэрыканскі пошукавік «Гугл» і расейскі «Яндэкс» прыпадала па 50 % пошукавых запытаў у Беларусі[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Дарына Запольская. Да любiмай цешчы зь «Яндэксам» // Зьвязда : газэта. — 5 сьнежня 2013. — № 229 (27594). — С. 4. — ISSN 1990-763x.