Сар’я
Выгляд
(Перанакіравана з «Сар'я»)
| Сар’я, трансьліт. Sarja | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Віцебская |
| Раён | Дрысенскі |
| Сельсавет | Сар’янскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 55°54′44″ пн. ш. 27°53′00″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 514 чал. (2010)[1] |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2151 |
| Паштовы індэкс | 211627 |
| СААТА | 2210876086 |
| Нумарны знак | 2 |
| Сар’я на мапе Беларусі ± Сар’я | |
Са́р’я[2] — вёска ў Беларусі, на правым беразе ракі Сар’янкі. Цэнтар сельсавету Дрысенскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2010 год — 514 чалавек. Знаходзіцца за 20 км на поўнач ад Дрысы, на аўтамабільнай дарозе Дрыса — Асьвея.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першы ўспамін пра Сар’ю датуецца 1506 годам[3], калі яна знаходзілася ў валоданьні Сапегаў. У 1753 годзе паселішча набыў будучы староста амсьціслаўскі Мікалай Лапацінскі[4].
У 1850 годзе[5] (паводле іншых зьвестак — у 1852 годзе[3]) Ігнаці Лапацінскі распачаў у Сар’і будову касьцёла, асьвечанага ў чэрвені 1857 году. Станам на 1863 год у вёсцы было 379 жыхароў[3].
У 2008 годзе Сар’я атрымала афіцыйны статус аграгарадку.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 514 чалавек[1]
- 1999 год — 564 чалавекі
- Н. Орда, XIX ст.
- А. Карманскі, XIX ст.
- «Nasze kościoły», 1914
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі[3] (1857, цяпер — Царква Ўсьпеньня Прасьвятой Багародзіцы БЭМП)
- Парк пры былой сядзібе Лапацінскіх
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікалай Тадэвуш Лапацінскі (1715—1778) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, ваявода берасьцейскі
- Ігнаці Лапацінскі (1822—1882) — адзін з кіраўнікоў нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863—1864 гадоў, у складзе Аддзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы
- Эдуард Самуйлёнак (1907—1939) — беларускі празаік, драматург
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Агрогородок Сарья. Верхнедвинский райисполком. Официальный сайт. Праверана 8 кастрычніка 2010 г.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf) С. 145
- 1 2 3 4 Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 328.
- ↑ Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. S. 329.
- ↑ Kościółek w Saryi // «Tygodnik Ilustrowany» № 403, 15.06.1867. S. 281.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Сар’я — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Сар’я , Radzima.org
- Сар’я — парафія Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на Catholic.by
- Сар’я на Глёбус Беларусі
- Sarya // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom X: Rukszenice — Sochaczew. — Warszawa, 1889. — S. 328