Перайсьці да зьместу

Жар каханьня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Жар каханьня — кніга беларускага пісьменьніка Генрыха Далідовіча, якая была выпушчаная ў 1996 годзе[1][2][3][4].

Пісьменьнік Г. Далідовіч спрабаваў паказаць унутраны сьвет жанчыны, яе тайныя мысьлі[5]. Кніга «Жар каханьня» складаецца з некалькіх мастацкіх твораў: «Асеньняе лета», «Маня», «Сьлезкі палявыя», «Ада», «Быць разам», «Юля» і інш. Усе творы і апавяданьні былі аб'яднаныя ў кнізе «Жар каханьня».