Перайсьці да зьместу

Салідарнасьць

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Узьняты кулак сымбалізуе салідарнасьць рабочага руху.

Саліда́рнасьць — усьведамленьне агульных інтарэсаў, мэтаў, падыходаў і сымпатыяў, аднадушнасьць ды спагада чыім-небудзь дзеяньням або меркаваньням, якія ствараюць псыхалягічнае пачуцьцё адзінства групаў альбо сацыяльных клясаў. Салідарнасьць не адмаўляецца ад асобы і бачыць у ёй аснову грамадзтва[1]. Гэта датычыцца сувязяў у грамадзтве, якія робяць повязь паміж людзьмі і ставараюць адно агульнае. Тэрмін звычайна выкарыстоўваецца ў сацыялёгіі і іншых сацыяльных навуках, а таксама ў філязофіі і біяэтыцы[2]. Таксама салідарнасьць ёсьць важным паняткам у каталіцкім вучэньні і хрысьціянска-дэмакратычнай палітычнай ідэалёгіі[3]. Не зважаючы на тое, што салідарнасьць цесна павязаная з паняткам дабрачыннасьці, яна імкнецца зьмяніць цэлыя сыстэмы, а ня толькі дапамагаць пэўным асобам[4][5].

Салідарнасьць таксама ёсьць адным з шасьці прынцыпаў Хартыі асноўных правоў Эўрапейскага зьвязу, а 20 сьнежня кожнага году сьвяткуецца Міжнародны дзень салідарнасьці. Салідарнасьць ня згадваецца ва Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека ААН і таму мае меншую юрыдычную значнасьць у параўнаньні з асноўнымі правамі. Салідарнасьць згадваецца ва Ўсеагульнай дэклярацыі па біяэтыцы і правах чалавека[6], але тэрмін там дакладна не акрэсьлены[7].

  1. ^ Douwes, Renate; Stuttaford, Maria; London, Leslie (1.10.2018). «Social Solidarity, Human Rights, and Collective Action: Considerations in the Implementation of the National Health Insurance in South Africa». Health and Human Rights. 20 (2): 185—196. — PMID 30568412.
  2. ^ Adamiak, Stanisław; Chojnacka, Ewa; Walczak, Damian (1.12.2013). «Social Security in Poland — cultural, historical and economical issues». Copernican Journal of Finance & Accounting. 2 (2): 11—26. — doi:10.12775/cjfa.2013.013.
  3. ^ Fitzpatrick, Tony; Kwon, Huck-ju; Manning, Nick; James Midgley, Gillian Pascall (4.07.2013). «International Encyclopedia of Social Policy». Routledge. — С. 1866. — ISBN 978-1-136-61003-5.
  4. ^ Shallwani, Sadaf (11.08.2022). «Solidarity over charity: Prioritising long-term shifts over band-aid responses». Alliance magazine.
  5. ^ «Solidarity, Not Charity in Philanthropy». Northern California Grantmakers.
  6. ^ «Universal Declaration on Bioethics and Human Rights». UNESCO.
  7. ^ Prainsack, Barbara; Buyx, Alena (2012). «Solidarity in Contemporary Bioethics—towards a New Approach». Bioethics. 26 (7): 343–350. — doi:10.1111/j.1467-8519.2012.01987.x. PMID 22827315.