Сабор Трох Сьвяціцеляў (Магілёў)
Помнік гісторыі | |
Сабор Трох Сьвяціцеляў
| |
Сабор Трох Сьвяціцеляў
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Магілёў |
Каардынаты | 53°54′39.7″ пн. ш. 30°20′29.8″ у. д. / 53.911028° пн. ш. 30.341611° у. д.Каардынаты: 53°54′39.7″ пн. ш. 30°20′29.8″ у. д. / 53.911028° пн. ш. 30.341611° у. д. |
Канфэсія | праваслаўе і Беларускі экзархат |
Эпархія | Магілёўская япархія |
Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль[d] |
Аўтар праекту | Пётр Іванавіч Кальнін[d] |
Дата заснаваньня | 1914 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Сабор Трох Сьвяціцеляў | |
Сабор Трох Сьвяціцеляў на Вікісховішчы |
Царква саборная Трох Сьвяціцеляў — помнік гісторыі пачатку XX стагодзьдзя (мураўёўка) у Магілёве. Знаходзіцца ў цэнтры места, на гістарычным Менскім Рынку[a]. Дзее, катэдральны сабор Магілёўскай япархіі. Твор архітэктуры расейскай эклектыкі. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мураваную царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы) збудавалі на Менскім Рынку ў 1903—1914 гадох пад наглядам губэрнскага архітэктара П. Кальніна. Яе асьвяцілі ў гонар трох сьвятых — Васіля Вялікага, Рыгора Багаслова, Яна Залатавуста. У час Першай сусьветнай вайны і знаходжаньня ў Магілёве Стаўкі царкву часта наведваў апошні маскоўскі гаспадар Мікалай II.
У 1961 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву, зруйнавалі званіцу і купалы. У будынку адкрылі клюб завода «Строммашына».
У 1989 годзе царкву перадалі Беларускаму экзархату Маскоўскага патрыярхату. З блаславеньня архіяпіскапа магілёўскага і амсьціслаўскага Максіма (Крохі) пры царкве заснавалі сястрынства Міласэрнасьці Сьвятых Жонак-Міраносіц.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад эклектычнай царкоўнай архітэктуры Расейскай імпэрыі. Гэта крыжова-купальны храм, завершаны 7 купаламі-цыбулінамі. Адметнасьць будынка — магчымасьць увайсьці ў яго з трох бакоў[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
1910 г.
-
1910—18 гг.
-
1918 г.
-
3 траўня 1918 г.
-
1942 г.
-
1942 г.
-
1942 г.
-
1942 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
З боку апсыды
-
Інтэр’ер
-
Царква пры саборы
-
Капліца пры саборы
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Першамайская, 35
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000041 |