Рэнэ Фазэль
Рэнэ Фазэль | |
Дата нараджэньня | 6 лютага 1950 (74 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | хакеіст, хакейны судзьдзя, лекар, спартовы чыноўнік, стаматоляг |
Сябра ў | Міжнародны алімпійскі камітэт |
Узнагароды | |
Рэнэ́ Фа́зэль (па-нямецку: René Fasel, 6 лютага 1950, Фрыбур, Швайцарыя) — хакейны функцыянэр. Былы прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыи хакею на лёдзе, займаў сваю пасаду з 1994 па 2021 гады. Чалец выканкаму Міжнароднага алімпійскага камітэту. Прафэсійны дантыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сваю кар’еру пачаў у 1960 годзе ў 10-гадовым веку ў якасьці гульца моладзевага складу хакейнага клюбу «Фрыбур-Гатэрон», каманды свайго роднага гораду. Далей працягнуў кар’еру ў складзе роднага клюбу спачатку ў аматарскай, а потым у лізе Ў Швайцарскай нацыянальнай лігі, другой паводле значнасьці лізе Швайцарыі. За «Фрыбур-Гатэрон» Рэнэ Фазэль гуляў да 1972 гаду. У цяперашні час зьяўляецца ганаровым сябрам клюбу.
У 1972 году стаў судзьдзём. У гэтай якасьці ён заставаўся да 1982 году, правёўшы 37 міжнародных матчаў. У 1982 годзе стаў старшынём судзейскай камісыі Швайцарскай хакейнай лігі. Ён быў старшынём Камітэту арбітраў да 1985 году.
У 1985 годзе абраны на пасаду старшыні Швайцарскага хакейнага саюза. Ужо ў наступным годзе абраны сябрам Рады IIHF. Ён стаў старшынём адразу двух Камітэтаў: судзейскага і маркетынгавага. Прысьвяціўшы сябе цалкам працы ў Міжнароднай фэдэрацыі хакея з шайбай, падаў у адстаўку з усіх пастоў у родным клюбе «Фрыбур-Гатэрон».
У 1994 годзе на Генэральным Кангрэсе ў Вэнэцыі абраны прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі хакея з шайбай, застаючыся з тых часоў яе нязьменным кіраўніком. На пасадзе імкнецца ўсталяваць больш цесныя кантакты з прафэсійнымі арганізацыямі ў Паўночнай Амэрыцы, у тым ліку паміж IIHF і НХЛ. Дзякуючы падпісанай ім у сакавіку 1995 году дамове з НХЛ прафэсійныя гульцы ўпершыню ўдзельнічалі на Зімовых Алімпійскіх гульнях у Нагана ў 1998 годзе. Паводле ягонай прапановы быў сфармаваны камітэт па выбарах кандыдатаў у Залю славы IIHF, а ў 1997 годзе ў Залі хакейнай славы НХЛ у Таронта адкрыта экспазыцыя «Сусьветны хакей». Вялікую ўвагу Фазэль надаваў разьвіцьцю хакею на ролікавых каньках.
У 1992 годзе ён стаў сябрам Швайцарскай Алімпійскай Асацыяцыі. У чэрвені 1995 году ён (разам з прэзыдэнтамі іншых вядучых фэдэрацыяў) і ўпершыню ў гісторыі IIHF стаў сябрам Міжнароднага Алімпійскага камітэту. У 2002 годзе быў абраны прэзыдэнтам «Асацыяцыі міжнародных зімовых Алімпійскіх спартыўных фэдэрацый». Ён таксама старшыняваў на Ацэначнай камісіі МАК на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 году ў Ванкувэры. Яго мандат сябра Выканкаму МАК быў падоўжаны на 120-й сэсіі.
У студзені 2021 году на фоне пратэстаў у Беларусі Рэнэ Фазэль быў раскрытыкаваны за сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам[1], які ня лічыцца законным прэзыдэнтам Рэспублікі Беларусь урадамі ЗША й Эўрапейскага зьвязу, у прыватнасьці, падчас якой прайшло абмеркаваньне чэмпіянату сьвету па хакеі 2021 году[2]. Падчас сустрэчы з Лукашэнкам Фазэль абняў таго, павітаў яго па-расейску словамі «Спадар прэзыдэнт». Пазьней ён апублікаваў фатаграфію з Дзьмітрыем Баскавым, старшынёю фэдэрацыі хакея Рэспублікі Беларусь, абвінавачаным ва ўдзеле ва ўрадавых рэпрэсіях[3][4], у тым ліку ў дачыненьні да сьмерці ў зьняволеньні й меркаванага забойства Рамана Бандарэнкі[5].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 'Hello, My Dear': Lukashenka's Warm Hug For International Ice Hockey Chief Leaves Belarusian Opposition, Activists Steaming Mad - Свабода, 12 студзеня 2021
- ^ Рэнэ Фазэль прыляцеў у Мінск, дзе сустрэўся з Лукашэнкам, Наша Ніва, 11-01-2021
- ^ Dmitry Baskov listens to ‘Sania will stay with us.’ Minsk, end of August, 2020
- ^ «Нехта» опубликовал телефонный разговор Натальи Эйсмонт и Дмитрия Баскова. TJ(ru).
- ^ https://people.onliner.by/2020/11/17/glava-xokkejnoj-federacii-dmitrij-baskov-obratilsya-k-belorusam-cherez-profilnyj-sajt-obvineniya-protiv-menya-bespochvenny. Onliner.by.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Фазель, Рене // Большая олимпийская энциклопедия: В 2 т. / Автор-составитель В. Л. Штейнбах. — М.: Олимпия Пресс, 2006. (рас.)