Слова
Сло́ва — найважнейшая адзінка мовы, якая заўсёды дае назву прыметаў, прадметам, дзеяньняў і г.д. У размове й на пісьме словамі карыстаюцца, спалучаюцца, злучаюцца ў словазлучэньні, будуем сказы ў адпаведнасьці з правіламі мовы.
Склады. Націск
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кожнае слова мае склад. Іх колькасьць можа быць ад аднаго да некалькіх. Склад — адзін або некалькі гукаў, якія вымаўляюцца адным штуршком паветра. Калі ў слове два або болей склады , то адзін зь іх вымаўляецца больш гучней за іншыя, з большай сілаю голасу. Такое вылучэньне аднаго са складоў назывецца націскам. З дапамогаю націску можа адрозьнівацца значэньне слова (каса — каса, сталы — сталы).
Значэньні слова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Няма слова без значэньня (Бываюць гукі без значэньня. Іх называюць выклічнік). Па сваім значэньні словы падзяляюцца на:
- прамое значэньне
- пераноснае значэньне
Бываюць словы адназначныя. Іх большасьць. Бываюць словы многазначныя, якія маюць прамое й пераноснае значэньне.
Прамое значэньне слова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамое значэньне слова — гэта асноўнае значэньне, якое закрэпленае за ім як пастаяннае. Напрыклад, слова жадаць мае два значэньні:
- хацець што-небудзь ажыцьцявіць, зрабіць, займець
- зычыць, выказваць каму-небудзь пажаданьні
Абодва тыя значэньні прамыя.
Прамыя значэньні й у слове ваколіца:
- ускраіна паселішча
- тое, што разьмешчанае вакол паселішча
Пераноснае значэньне слова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераноснае значэньне слова узьнікае пры наўмысным пераносе назвы з аднае зьявы на другую на аснове агульнасьці іх прымет. Прыклад, гадзіньнік адстае, рукаў ракі, корань слова і г.д.
Варона — нерастаропны, нехлямяжы чалавек, прамое значэньне — назва птушкі.
Заяц — чалавек безбілетнік, прамое значэньне — назва жывёлы.
Зьмей — злы чалавек, прамое значэньне — назва жывёлы.
Мядзьведзь — непаваротлівы чалавек, прамое значэньне — назва жывёлы.
Сьцерва — назва жанчыны, прамое значэньне — назва забітай, мёртвай жывёлы (ад гэтага слова створанае слова сьцярвятнік — назва птушкі, якая жарэ сьцерву).
Словазьмяненьне. Аснова й канчатак
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць слоў у беларускай мове (назоўнікі, дзеясловы, прыметнікі, лічэбнікі, займеньнікі) зьмяняюцца.
Зьменная частка слова, якая знаходзіцца ў канцы слова называецца канчатак. Так у словазлучэньнях цёплы дзень, цёплая вада, цёплае надвор'е канчаткі -ы, -ая, -ае злучаюць прыметнік цёплы са словамі дзень, вада, надвор'е.
Зьмяненьне слова з дапамогаю канчатка называецца словазьмяненьнем.
Часьціны мовы могуць зьмяняцца:
- назоўнікі па:
- ліках (дрэва — дрэвы, дуб — дубы, бяроза — бярозы)
- склонах (бяроза — бярозе, бярозу, бярозай; бярозы — бяроз, бярозам і г.д.)
- прыметнікі па:
- родах
- ліках
- склонах (новы касьцюм — новая сукенка,новае паліто; новыя касьцюмы, сукенкі, паліто; новага касьцюма, новаму касьцюму і да т. п.)
- дзеясловы цяперашняга часу змяняюцца па:
- асобах
- ліках (гавару, гаворыш, гаворыць, гаворым і г.д.)
Нязьменная частка слова называецца асновай. Каб вызначыць аснову, трэба аддзяліць канчатак. Напрыклад у слове бяроза аснова бяроз-, у слове зялёная — зялён-, у слове шуміць — шум-.
Нязьменныя словы ня маюць канчаткаў і складаюцца толькі з асновы: уздоўж, улетку, хутка.
Уласьцівасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Да асноўных уласьцівасьцяў слова адносяцца наступныя[1]:
- Наяўнасьць галоўнага націску.
- Кожнае слова мае свае асобнае значэньне.
- Узнаўляльнасьць (слова існуе ў мове як гатовая самастойная адзінка й у момант маўленьня ўзнаўляецца, а не вынаходзіцца зноўку).
- Самастойнасьць (здольнасьць быць ужытым у якасьці асобнага выказваньня; адносная свабода разьмяшчэньня словаў у сказе).
- Непранікальнасьць слова (немагчымасьць разрыву адзінкі іншымі членамі). Выключэньні: «ніхто», «ні ад каго» й да таго падобнае
- Спалучальнасьць (здольнасьць спалучацца зь іншымі словамі па вызначаных правілах).
- Чутнасьць (існаваньне слова ў гукавай/бачнай абалонцы).
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Разнастайнасць багацця мовы. Новае і старое слова ў развіцці мовы. (Збор нарысаў па беларускай лексікалогіі) / Шматаўтарства. Адказны за збор к. ф. н. Кісялёў А. — Коўна, 2012 — С. 11—12