Перайсьці да зьместу

Рыгор Сурус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рыгор Сурус
Рыгор Фёдаравіч Сурус
Дата нараджэньня 22 ліпеня 1942 (82 гады)
Месца нараджэньня Улан-Удэ, Бурата-Мангольская АССР, Расейская СФСР, Савецкі Саюз
Грамадзянства Беларусь
Месца вучобы
Прафэсія кампазытар
Месца працы
Гады дзейнасьці з 1963-га
Сябра ў Беларускі саюз кампазытараў[d]
Жанры балет, кантата, канцэрт, музычная камэдыя, раманс, саната, сымфонія і сюіта
Інструмэнты фартэпіяна
Супрацоўніцтва Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар, Вялікі тэатар Беларусі
Узнагароды
Мэдаль Францішка Скарыны
Мэдаль Францішка Скарыны

Рыго́р Фё́даравіч Су́рус (нар. 1942, Улан-Удэ, цяпер Буратыя, Расея) — беларускі кампазытар.

Заслужаны дзяяч мастацтваў Беларусі і ляўрэат прэміі Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1999). Узнагароджаны мэдалём Францішка Скарыны (2014). Яго творы выконвалі за межамі Беларусі ў Азэрбайджане і ЗША, Летуве, Расеі і Чэхаславаччыне[1].

У 1944 годзе з бацькамі пераехаў у Рослаў (Смаленская вобласьць, Расейская СФСР). У 1959 годзе скончыў у Рославе школу. У 1963 годзе скончыў Менскую музычную вучэльню. У 1963—1969 гадох вучыўся на кампазытарскім факультэце Беларускай дзяржаўнай кансэрваторыі па клясе кампазыцыі прафэсара Анатоля Багатырова. У 1969—1972 гадох выкладаў у музычнай школе пры Беларускай кансэрваторыі. У 1973 годзе скончыў асыстэнтуру-стажаваньне пры Ленінградзкай кансэрваторыі пад кіраўніцтвам прафэсарам Альбэрта Лемана. У 1973 быў ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу савецкай моладзі за музыку вакальна-інструмэнтальнай сюіты «Сваток». У 1977 годзе стаў паўторна ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу. У 1980-м станавіўся ляўрэатам Усесаюзнага конкурсу «Па месцах баявога паходу». У 1981-м стаў ляўрэатам Усесаюзнага агляду-конкурсу музычных спэктакляў. У 1996 годзе стаў ляўрэатам Нацыянальнага фэстывалю «Музыка і тэатар»[1].

4 лютага 2014 году А. Лукашэнка падпісаў Указ № 65 аб узнагароджаньні Рыгора Суруса мэдалём Францішка Скарыны[2].

У студэнцкія гады пачаў пісаць фартэпіянную інструмэнтальную музыку ў выглядзе мініяцюраў да п’есаў і прэлюдыяў, а таксама першую санату і першыя сымфанічныя творы. Стварыў музыку да для рамансаў «Зімовая дарога» (1963) і «Цёплы вечар» (1966) на словы Максіма Багдановіча. Сярод твораў для дзяцей вылучалася гумарыстычная кантата «Упарты Фама» (1969). Найбольшую вядомасьць набыла сымфаньета для камэрнага аркестра (1970)[1]. Асноўнымі творамі былі:

У 2015 годзе выдаў зборнік «Ад прэлюдыі да варыяцый» для фартэпіяна[3].

  1. ^ а б в г Сурус Рыгор Фёдаравіч // Анлайн-энцыкляпэдыя «Беларусь у асобах і падзеях», 2017 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.
  2. ^ Заслужаным людзям — заслужаныя ўзнагароды // Зьвязда : газэта. — 7 лютага 2014. — № 23 (27633). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  3. ^ а б Вера Гудзей-Каштальян. Сакрэт кампазытарскага посьпеху ў прафэсіяналізьме // Газэта «Зьвязда», 9 сакавіка 2017 г. Праверана 25 студзеня 2022 г.