Рона
Выгляд
Рона | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | Rhone Glacier[d] |
Вусьце | Міжземнае мора |
Краіны басэйну | Швайцарыя, Францыя |
Вобласьці | Во, Жэнэва, Вале, Авэрнь — Рона — Альпы і Праванс-Альпы-Лазурны бераг |
Даўжыня | 812 км |
Плошча басэйну | 98 тыс. км² |
Рона — рака ў Швайцарыі і Францыі. Даўжыня 812 км, плошча басэйну 98 тыс. км². Пачынаецца ў Альпах, працякае праз Жэнэўскае возера і па Ронскай нізіне, упадае ў Ліёнскі заліў Міжземнага мора, утвараючы дэльту. Асноўныя прытокі — Сона, Ізэр, Дзюранс. Сярэдні расход вады 1780 м³/с. Каскад ГЭС. Суднаходзтва ніжэй за вусьце ракі Эн. Злучаная каналамі з Райнам, Мозэлем, Маасам, Сэнай, Люарай. У абход дэльты — канал ад Арлю да Марсэлю. На Роне — гарады Жэнэва (Швайцарыя), Ліён, Авіньён (Францыя).
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рона — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў