Рада Вялікага Княства Літоўскага
Ра́да Вялі́кага Кня́ства Літо́ўскага (таксама Паны-Рада) — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI стагодзьдзяў. Разьвязвала галоўныя пытаньні ўнутранай і замежнай палітыкі, мела вынятковае значэньне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцьці гаспадарства[1].
Стварэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узьнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у XV стагодзьдзі набыла большую самастойнасьць. Бесьперапынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Мела кампэтэнцыю ў справе абраньня вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных справаў, выданьні законаў, разглядзе найважнейшых судовых справаў.
У сваёй дзейнасьці мусіла была ўлічваць ўнутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асьцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усёй шляхты. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада разьвязвала супольна зь вялікім князем, а пры яго адсутнасьці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях 1492 і 1506 рокаў, у Статуце 1588 року яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыцьцяўленьня не атрымалі дастатковага замацаваньня і вызначаліся звычаямі.
Склад
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Раду ўваходзілі:
- найвышэйшыя службовыя асобы дзяржавы (маршалак, гетман, канцлер, падскарбі, ваяводы, кашталяны, старосты);
- каталіцкія біскупы;
- найбуйнейшыя фэадалы.
Сярод радных паноў былі прадстаўнікі магнацкіх родаў Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў, Гаштольдаў, Храптовічаў, Глінскіх, Глябовічаў, Гальшанскіх, Забярэзінскіх, Ільлінічаў, Кезгайлаў, Кішкаў, Няміраў, Осьцікаў, Астроскіх, Пацаў, Солтанаў, Багавіцінавічаў[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. І. Саверчанка, З. Санько. — Менск: Рэдакцыя газеты «Звязда», 1993. — 80 с.
- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0