Павал Лойка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Павал Лойка
Нарадзіўся 12 ліпеня 1958(1958-07-12)
Слонім, Гарадзенская вобласьць, БССР, СССР
Памёр 22 кастрычніка 2010(2010-10-22) (52 гады)
Менск, Беларусь
Навуковая сфэра гісторыя
Месца працы гістарычны факультэт БДУ і Беларускі гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа
Альма-матэр гістарычны факультэт БДУ
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Навуковы кіраўнік Васіль Мялешка

Павал Алегавіч Лойка (12 ліпеня 1958, Слонім — 22 кастрычніка 2010[1]) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1984). Сын пісьменьніка Алега Лойкі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў гістарычны факультэт БДУ (1980[2]). З 1983 году супрацоўнік, у 19902000 гадох — загаднік аддзелу гісторыі Беларусі XIII—XVIII стст. Інстытуту гісторыі НАН Беларусі. Адначасна з 1994 году загаднік катэдры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. Выкладаў гісторыю Беларусі ў Беларускім гуманітарным ліцэі. Дасьледаваў праблемы дзяржаўна-палітычнага разьвіцьця Вялікага Княства Літоўскага ў XVI ст., аграрную гісторыю Беларусі XVI—XVIII стст.

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкаваўся з 1982 году ў Беларусі, Расеі, Польшчы, Нямеччыне. Адзін з аўтараў, рэдактараў і складальнікаў школьных падручнікаў, навуковых зборнікаў і манаграфіяў па гісторыі.

  • Паўстанне сялян пад кіраўніцтвам Вашчылы. Мінск, 1988 (у сааўтарстве з В. І. Мялешкам).
  • Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI—XVIII стст. Мінск, 1991.
  • І ўзняўся люд просты. Мінск, 1992 (у сааўтарстве з В. І. Мялешкам).
  • Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай другой паловы ХVI — першай трэці ХVII ст. Мінск: БДУ, 2002.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Памёр гісторык Павел Лойка // «Наша Ніва», 22 кастрычніка 2010.
  2. ^ Лойка Павел Алегавіч // ВКЛ. Энцыкл. Т. 2. — Менск, 2005. С. 217.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]