Пэтар Кочыч
Пэтар Кочыч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 чэрвеня 1877[1] |
Памёр | 27 жніўня 1916[1] (39 гадоў) |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, журналіст, навэліст, палітык |
Мова | сэрбская[3] |
Пэтар Кочыч (па-сэрбску: Петар Кочић; 29 чэрвеня 1877, Стрычычы, Босьнія і Герцагавіна, Аўстра-Вугоршчына (цяпер рэгіён Баня-Лука, Рэспублікі Сэрбскай у складзе Босьніі і Герцагавіны)— 27 жніўня 1916, Белград) — сэрбскі і басьнійскі пісьменьнік, драматург, грамадзкі дзеяч, навэліст і сатырык. Адзін з самых бачных дзеячаў сэрбскай літаратуры пачатку XX стагодзьдзя.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вывучаў славістыкі ў Венскім унівэрсытэце. Выкладаў у гімназіі ў Скоп’е. Жыў у Сараеве, напрыканцы жыцьця — у Бялградзе.
Актыўны радыкальны палітык, выказваў нязгоду з аўстра-вугорскай акупацыяй радзімы, а пасьля анэксіі Босьніі і Герцагавіны. З-за сваіх радыкальных поглядаў двойчы — у 1907 і 1909 — перасьледваўся аўстра-вугорскімі ўладамі, быў арыштаваны. У 1910 годзе быў абраны ў басьнійская парлямэнт.
Пахаваны на Новых могілках у Бялградзе.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гісторыю сэрбскай літаратуры ўвайшоў як выдатны навэліст і сатырык (зборнікі апавяданьняў «З гор і з перадгор'яў», (1902-1905), «Стогны са Зьміяня», (1910), сатырычная п’еса «Барсук перад судом» (1904), сатырычная аповесьць «Судбішча», 1912, і інш. твораў).
Творчасьць Кочыча прысьвечана трагічнаму лёсу басьнійскага сялянства, змучанага турэцкім ярмом, фэадальнай эксплуятацыяй, тэрорам аўстра-вугорскіх уладаў.
У сваіх празаічных і драматычных творах перадаў жыцьцё і лёсы пэрсанажаў, а таксама маляўнічыя прыклады народнай гаворкі, рэалістычна і з доляй сатыры адлюстроўваў нэгатыўныя сацыяльныя наступствы праўленьня Аўстра-Вугорскіх уладаў.
Яго самая важная праца сатырычная п’еса «Барсук перад судом» (1904) («Jazavac pred sudom»), доўгі час заставалася на сцэне і карысталася вялікім посьпехам гледачоў.
Прызнаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жыцьцё і творчасьць Пэтара Кочыча карыстаюцца вялікай павагай на радзіме.
- У некалькіх гарадах Сэрбіі і Босьніі і Герцагавіны ў яго гонар пастаўлены помнікі.
- Выява пісьменьніка была зьмешчана на ўсіх банкнотах дынару Рэспублікі Сэрбскай выпуску 1993 году і нацыянальнай валюце Босьніі і Герцагавіны — наміналам 100 канвэртаваных марка 1998 году.
- Пошта Югаславіі ў 1977 годзе выпусьціла марку, прысьвечаную 100-гадовага юбілею пісьменьніка
- Заснаваны літаратурныя прэміі «Кочићево пяро» і «Кочићева књига».
- У пэрыяд 1980-1999 гадоў Народная і унівэрсытэцкая бібліятэка Рэспублікі Сэрбскай насіла імя Пэтара Кочыча.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Petar Kočić // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Кочич Петар // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ Kočić, Petar, 1877-1916 // CONOR.SI
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Пэтар Кочић (сэрб.)