Метлюжковыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Метлюжковыя
Panicum virgatum.jpg
Проса (Panicum virgatum)
Клясыфікацыя
Царства Расьліны
Аддзел Пакрытанасенныя
Кляса Аднадольныя
Атрад Метлюжковакветныя
Сямейства Метлюжковыя
Бінамінальная намэнклятура
Poaceae Barnhart

Метлюжковыя (Poaceae), або злакі (Gramíneae) — сямейства аднадольных расьлінаў, да якога адносяцца такія вядомыя і здаўна выкарыстаныя ў гаспадарцы расьліны як пшаніца, жыта, авёс, рыс, кукуруза, ячмень, проса, бамбук, цукровы трысьнёг.

Метлюжковыя ў прыродзе расьселеныя па ўсіх кантынэнтах, уключаючы Антарктыду. Складаюць значную частку фітамасы ў многіх біяцэнозах, а ў стэпах і саванах — галоўную частку. Сямейства ўключае больш за 700 родаў і больш за 11 тысячаў відаў[1].

У большасьці прадстаўнікоў сямейства сьцеблы простыя часам галіністыя, цыліндрычныя ці пляскатыя, падзеленыя вузламі, полыя. Лісьце лінейнае ці лянцэнтнае. Кветкі жаўтлява-зялёныя, дробныя, сабраныя ў суквецьці каласкі, якія ўтвараюць колас або пэндзаль.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Poaceae(анг.) Angiosperm Phylogeny Website Праверана 23.09.2021 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]