Пухавічы (Гомельская вобласьць)
Пухавічы | |
трансьліт. Puchavičy | |
Першыя згадкі: | XVI стагодзьдзе |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Жыткавіцкі |
Сельсавет: | Чырвоненскі |
Вышыня: | 138 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 572 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 2353 |
Паштовы індэкс: | 247964 |
СААТА: | 3216852031 |
Нумарны знак: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°22′34″ пн. ш. 27°57′52″ у. д. / 52.37611° пн. ш. 27.96444° у. д.Каардынаты: 52°22′34″ пн. ш. 27°57′52″ у. д. / 52.37611° пн. ш. 27.96444° у. д. |
± Пухавічы | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Пу́хавічы[1] — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласьці, на поўдзень ад возера Чырвонага, за 4 км на ўсход ад Ляхавічаў. Пухавічы ўваходзяць у склад Чырвоненскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У летапісных крыніцах Пухавічы вядомы з XVI стагодзьдзя. У XVI—XVIII стагодзьдзях вёска ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. З 1793 году — у складзе Расейскай імпэрыі.
З 20 жніўня 1924 году ў складзе і зьяўлялася цэнтрам Ляхавіцкага сельсавету Жыткавіцкага раёну Мазырскай акругі (ліпень 1924 году — 26 ліпеня 1930 году, 21 чэрвеня 1935 году — 20 лютага 1938 году), з 20 лютага 1938 году — Палескай (з 8 студзеня 1954 году — Гомельскай) вобласьці[2]. З 16 ліпеня 1954 году ў складзе навастворанага Марохараўскага сельсавету, з 28 студзеня 1991 году — Чырвоненскага сельсавету.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1886 год — 626 жхароў, 96 двароў
- XX стагодзьдзе: 1908 год — 1408 жыхароў; 1909 год — 1519 жыхароў, 246 двароў; 1994 год — 827 жыхароў, 303 двары; 1999 год — 724 жыхары
- XXI стагодзьдзе: 2004 год — 702 жыхары, 305 двароў; 2010 год — 572 жыхары
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква
Вуліцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Азёрны завулак
- Калгасная вуліца
- Моладзевы завулак
- Першамайская вуліца
- Савецкая вуліца
Крымінал
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Пухавічах разгортваліся падзеі ў справе «пухавіцкага падпальшчыка», у якую ўмешваўся прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандар Лукашэнка.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 182
- ^ Ляховичский сельский Совет депутатов и исполнительный комитет (рас.) // Фондавы каталёг дзяржаўных архіваў Рэспублікі Беларусь
- ^ «Вярніце забойцаў у турму!» // Радыё Свабода
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пухавічы (Гомельская вобласьць) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў