Прэмія імя Алеся Адамовіча (ПЭН-цэнтар)
Прэмія імя Алеся Адамовіча — штогадовая літаратурная прэмія Беларускага ПЭН-цэнтру. Заснаваная ў 1995 годзе[1] і ўручаецца за найлепшую публіцыстычную кнігу году.
Напачатку ўручалася 3 верасьня — у дзень народзінаў культавага беларускага пісьменьніка, пазьней - ў дзень ягонае сьмерці 26 студзеня.
Мае выгляд мэдаля, дыплёму і грашовай сумы. З 1996 ляўрэатамі прэміі сталі Сяргей Пятроўскі, Рыгор Барадулін, Віталь Тарас, Аляксандар Ступнікаў, Людміла Хейдэрава, Ігар Гермянчук, Барыс Хамайда, Герман Кірылаў, Жанна Літвіна, Сяргей Дубавец, Міхась Скобла, Сяргей Шупа[2].
Сьпіс ляўрэатаў
- 1995 — Павал Шарамет (ТВ), Анатоль Казловіч, Віталь Цыганкоў, Валянцін Жданко (газэтная публіцыстыка), Самсон Палякоў і рэжысэр Алай (кіно)[1]
- 1996 — Віталь Тарас[3]
- 1998 — Сяргей Дубавец «перадача Вострая Брама»
- 2000 — Міхась Скобла
- 2001 — Валянцін Акудовіч
- 2004 — Генадзь Бураўкін За кнігу паэзіі «Жураўліная пара», складаньне кнігі ўспамінаў «Наш Быкаў» і сэрыю публіцыстычных артыкулаў, надрукаваных у газэце “Салідарнасьць”[4]
- 2006 — Сяргей Навумчык «Сем гадоў Адраджэньня»[5]
- 2007 — Павал Севярынец «Лісты з лесу»[6]
- 2010 — Сяргей Шапран «Васіль Быкаў. Гісторыя жыцьця ў дакумэнтах, публікацыях, успамінах, лістах»[7]
- 2011 — Аляксандар Тамковіч кніга інтэрв'ю «Без палітыкі» і Мікалай Мельнікаў за велькі ўнёсак у зьберажэньне спадчыны Васіля Быкава[8]
Крыніцы і заўвагі
- ^ а б Удакладненьне да №36 ад 3 верасьня // Наша Ніва
- ^ Сьмелыя паасобку, асьцярожныя разам Наша Ніва 2001
- ^ Віталь Тарас: Я журналіст, бо мне гэта цікава
- ^ Генадзю Бураўкіну ўручаная прэмія імя Алеся Адамовіча Радыё Свабода
- ^ Прэміі ПЭН-цэнтру атрымалі Леанід Маракоў і Сяргей Навумчык
- ^ Паўлу Севярынцу далі прэмію імя Алеся Адамовіча Народныя навіны Віцебска
- ^ Вольга Бабкова і Сяргей Шапран атрымалі прэміі Беларускага ПЭН-цэнтру Радыё Свабода
- ^ ПЭН-цэнтр вызначыў шматлікіх лаўрэатаў прэмій імя Адамовіча і Багушэвіча