Полымя (літаратурнае аб’яднаньне)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Полымя»

Чальцы літаратурнага аб’яднаньня «Полымя», 1928 г. Сядзяць: Якуб Колас, Цішка Гартны, Янка Купала, Міхась Чарот, Васіль Сташэўскі; Стаяць: Алесь Ляжневіч, Міхайла Грамыка, Уладзіслаў Галубок, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Алесь Гурло
Папярэднік «Маладняк»
Дата ўтварэньня 1 сьнежня 1927 (96 гадоў таму)
Дата спыненьня існаваньня 27 траўня 1932 (1932-05-27)
Тып Літаратурнае
Юрыдычны статус Грамадзкае аб’яднаньне
Мэта Развіцьцё беларускай мастацкай літаратуры
Месцазнаходжаньне Менск
Дзейнічае ў рэгіёнах Беларуская ССР
Афіцыйныя мовы беларуская
Кіроўны орган Сход
Зьвязаныя кампаніі Часопіс «Полымя»

«По́лымя» — беларускае літаратурна-мастацкае аб’яднаньне, якое існавала ад сьнежня 1926 году да 27 траўня 1932-га.

Ініцыятары стварэньня й сябры аб’яднаньня: Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхайла Грамыка, Алесь Гурло, Уладзіслаў Галубок, Янка Нёманскі, Міхаіл Піятуховіч, Алесь Сянкевіч, а таксама нядаўнія сябры аб’яднаньня «Маладняк» Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Анатоль Вольны, Алесь Дудар, Андрэй Александровіч, Васіль Сташэўскі.

Чальцы праўленьня: Якуб Колас, Цішка Гартны, Міхась Чарот; кандыдаты: Міхась Зарэцкі, Янка Нёманскі, Васіль Сташэўскі. 16 студзеня 1928 году зацьверджаны статут аб'яднаньня[1].

Асноўнымі задачамі былі разьвіцьцё беларускай мастацкай літаратуры праз узмацненьне творчае працы сваіх сяброў, афармленьне й замацаваньне ў беларускай літаратуры пралетарскае ідэалёгіі з удасканаленьнем нацыянальнае формы. Значная ўвага аддавалася разьвіцьцю крытыкі, павышэньню прафэсійнага ўзроўню й агульнаадукацыйных ведаў сяброў аб’яднаньня, беражліваму стаўленьню да культурнае спадчыны. Наладжвала літаратурныя вечары, сустрэчы з працоўнымі, ладзіла паездкі пісьменьніцкіх дэлегацый у Ленінград, Харкаў, Кіеў і інш. Выступала за памяркоўныя адносіны й творчае супрацоўніцтва з іншымі літаратурнымі аб’яднаньнямі савецкай Беларусі, імкнулася ўраўнаважыць крайнія тэндэнцыі ў літаратурным руху канца 1920-х — пачатку 1930-х гадоў. Аднак гэта не заўсёды атрымлівалася, праз неаднароднасьць складу аб’яднаньня й розныя погляды ейных сяброў. Часта крытыка аб’яднаньня была непасьлядоўнай і неаб’ектыўнай у ацэнцы зьяў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]