Полацкая акруга
Полацкая акруга | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | акруга |
Уваходзіць у | Беларуская ССР |
Адміністрацыйны цэнтар | Полацак |
Дата ўтварэньня | 1924—1930; 1935—1938 |
Дата скасаваньня | 26 ліпеня 1930 і 20 лютага 1938 |
Афіцыйныя мовы | беларуская, расейская |
Насельніцтва (1926) | 323,9 тыс. |
Нацыянальны склад | беларусы — 86,1%; габрэі — 5,3%; расейцы — 4,6%; палякі — 2,7% |
Плошча | 9,4 тыс. км² |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Полацкая акруга — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР, што існавала зь 17 ліпеня 1924 году да 26 ліпеня 1930 году і з 21 чэрвеня 1935 году да 20 лютага 1938 году. Адміністрацыйны цэнтар — горад Полацак.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1924—1930
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першапачаткова ўключаў 9 раёнаў: Асьвейскі, Валынецкі, Ветрынскі, Дрысенскі, Дрэтунскі, Полацкі, Расонскі, Ульскі, Ушацкі.
У 1925 годзе Дрэтунскі раён перайменаваны ў Краснапольскі.
У чэрвені 1927 году ў склад Полацкай акругі ўвайшоў Лепельскі раён скасаванай Барысаўскай акругі.
У 1929 годзе Валынецкі раён перайменаваны ў Боркавіцкі.
Скасаваны ў ліпені 1930 году, як і большасьць акругаў СССР. Раёны былі перададзеныя ў прамое падпарадкаваньне БССР.
Паводле дадзеных перапісу 1926 году колькасьць насельніцтва складала 323,9 тыс. чал. У тым ліку беларусы — 86,1%; габрэі — 5,3%; расейцы — 4,6%; палякі — 2,7%.
1935—1938
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ізноў акруга была ўтворана 21 чэрвеня 1935 году ў якасьці пагранічнай акругі (якія тады ствараліся ўздоўж заходняй граніцы СССР).
Уключаў 5 раёнаў: Асьвейскі, Ветрынскі, Дрысенскі, Полацкі і Расонскі.
Скасаваны 20 лютага 1938 году ў сувязі з увядзеньнем абласнога дзяленьня БССР.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Белорусская ССР: Краткая энциклопедия. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 1. — 768 с.
- Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 67—68
|