Краснапольскі раён (Полацкая акруга)
Выгляд
| Краснапольскі раён | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Беларуская ССР |
| Статус | раён СССР[d] і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Краснапольле |
| Дата ўтварэньня | 3 ліпеня 1925 |
| Дата скасаваньня | 4 жніўня 1927 |
| Насельніцтва |
|
| Плошча | 1265 км² |
| Час існаваньня | 1925—1927 |
| | |
Краснапольскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкай акругі Беларускай ССР. Існаваў у 1925—1927 гадах. Плошча 1265 км², насельніцтва 22 319 чал., 438 населеных пунктаў (1925). Адміністрацыйны цэнтар — вёска Краснапольле.
3 ліпеня 1925 году Дрэтунскі раён перайменаваны ў Краснапольскі ў складзе Полацкай акругі[1]. Падзяляўся на 11 сельсаветаў: Алёсаўскі, Арлейскі, Васілёўскі, Дрэтунскі, Круцікаўскі, Маласітнянскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырвонаборскі, Шнітаўскі.
4 жніўня 1927 году раён скасаваны, сельсаветы перададзеныя ў склад Полацкага (Алёсаўскі, Арлейскі, Васілёўскі, Дрэтунскі, Маласітнянскі) і Расонскага (Круцікаўскі, Паповалуцкі, Старадворскі, Тродавіцкі, Чырвонаборскі, Шнітаўскі) раёнаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць]- Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Беларусі / Склад. М.І. Камінскі. — Мн.: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1985. — 100 с. — (Энцыклапедычная бібліятэчка «Беларусь»). С. 48
| |||||||||||