Перайсьці да зьместу

Плошчава

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Плошчава
трансьліт. Ploščava
Першыя згадкі: 1516
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Берасьцейская
Раён: Пінскі
Сельсавет: Калавуравіцкі
Насельніцтва: 42 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 165
Паштовы індэкс: 225748
СААТА: 1254840041
Нумарны знак: 1
Геаграфічныя каардынаты: 52°7′0″ пн. ш. 26°24′58″ у. д. / 52.11667° пн. ш. 26.41611° у. д. / 52.11667; 26.41611Каардынаты: 52°7′0″ пн. ш. 26°24′58″ у. д. / 52.11667° пн. ш. 26.41611° у. д. / 52.11667; 26.41611
Плошчава на мапе Беларусі ±
Плошчава
Плошчава
Плошчава
Плошчава
Плошчава
Плошчава

Пло́шчава[1]вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Калавуравіцкага сельсавету.

Разьмешчана за 24 км на ўсход ад ад Пінску, за 250 м ад гідравузла № 11, за 1,5 км ад вусьця ракі Ясельды, дзе яна ўпадае ў раку Прыпяць. Вёска знаходзіцца на невялікім узвышшы, адсюль і назва «плошча». З усіх бакоў акружана балотамі Палескай нізіны. Зямлі разьмешчаныя вакол вёскі ўваходзяць у склад заказьніка «Сярэдняя Прыпяць».

Падчас 1-й сусьветнай вайны каля вёскі праходзіла расейска-нямецкая лінія фронту. За 1 км на поўнач ад вёскі часткова захаваліся артылерыйскія капаніры расейскай батарэі.

На пачатку 1930-х гадоў да Кудрычаў дабралася навуковая экспэдыцыя на чале з амэрыканскай дасьледчыцай Луізай Арнэр Бойд. Здымкі тагачаснай вёскі ёсьць у фотаальбоме «Польская правінцыя», які выйшаў ў Нью-Ёрку ў 1937 годзе.

У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска пад нямецкай акупацыяй. На балотах каля вёскі знаходзіўся штаб падпольнага райкаму камсамолу. У канцы 1942 году акупацыйнымі войскамі было заплянавана зьнішчэньне вёскі разам з жыхарамі, аднак мясцовае насельніцтва было своечасова папярэджана падпольшчыкамі аб карнай апэрацыі і пакінула вёску, будынкі якой былі спаленыя. Вызвалена ў 14 жніўня 1943 году. У 1970-я гады ў памяць аб была ўвекавечана ў выглядзе помніка-стэлы, разьмешчанай на ўчастку, дзе раней была пасялковая школа.

Падчас мэліярацыі Беларускага Палесься ў 1970-я гады, асноўная частка балотаў была асушаная, землі былі выкарыстаныя для сельскагаспадарчых угодзьдзяў, але сама вёска разьмешчаная на востраве была акружаная з усіх бакоў балотамі. У 1993 годзе да вёскі пракладзеная грунтавая аўтадарога з палепшаным пакрыцьцём кірункам Пінск — Пачэпава — Кудрычы — Плошчава — Курадава, да гэтага сувязь ажыцьцяўлялася толькі рачным транспартам ці па паромнай пераправаю з правага берагу ракі Прыпяці, дзе месьціцца вёска Качановічы.

Дзякуючы таму, што вёска доўгі час знаходзілася адрэзанай ад аўтамабільных зносінаў, на балотах вакол захаваўся ўнікальны мікраклімат, а ў самой вёсцы этнаграфічны калярыт. Тут да гэтага часу можна ўбачыць крытыя чаротам дахі будынкаў.

  • 2012 год — 32 чалавекі
  • 2009 год — 42 чалавекі
  • 1999 год — 66 чалавек
  • Алесь Бібіцкі (1931—1998) — беларускі паэт, доўгі час працаваў у Плошчаве дырэкткрам мясцовай школы
  • Фёдар Клюка — да 1999 году намесьнік міністра міністэрства чорнай мэталюргіі РФ. Уласьнік Стойленскага ГУК. У 2003 годзе ўваходзіў у сьпіс Forbes 100 самых заможых людзей Расеі.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu) С. 230

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]