Летні наступ у Ічкерыі (1996)
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Летні наступ у Ічкерыі (1996) — напад чачэнскага войска на месты Грозны, Аргун і Гудэрмэс у жніўні 1996 году падчас Першай расейска-чачэнскай вайны. Цягам наступу чачэнцы выбілі расейцаў з Грознага, Аргуну (праўда ў гэтых местах засталіся акружонымі некаторыя расейскія часткі, але яны не маглі самі вырвацца з акружэньня і ў далейшым іх чакаў марны лёс сьмерці, або палону). У Гудэрмэсе чачэнцы авалодалі местам увогуле бяз бою. Гэта дало магчымасьць чачэнцам патрабаваць вываду расейскіх войскаў з Ічкерыі.
Колькасьць чачэнскага войска
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульная колькасьць чачэнскіх ваяроў быля каля 850 чалавек.
Задача наступу
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паказаць сьвету й Расеі, што чачэнскае войска можа ваяваць. Гэта (думалі чачэнцы) прымусіць Расею да перамоваў і да вываду расейскага войска з Ічкерыі.
Апісаньне баёў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]6 жніўня 1996 году ў 5:00 чачэнскія аддзелы з поўдня ўвайшлі ў места Грозны. Расейцы перад гэтым вывелі частку войскаў з Грознага, каб паказаць, што вайна заканчваецца, бо ў чачэнцаў няма сілаў, каб ваяваць. Чачэнскае войска пакарала расейцаў за гэта. Яны акружалі ў будынках застаўшыяся расейскія часткі. Пачыналі іх абстрэл. Расейцы пачалі сьцягіваць войска вакол Грознага для заваяваньня места Грознага. Аднак гэтага нападу не адбылося. Пад ціскам грамадзкасьці расейскія ўлады пайшлі на замірэньне з Ічкерыяй. 31 жніўня 1996 году была падпісана ўгода, якая закончыла вайну.