Напад на Кізьляр (1996)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Наезд на Кізьля́р чачэнскага атраду на чале з Салманам Радуевым — напад чачэнскага атраду на места Кізьляр, пад час Першай расейска-чачэнскай вайны. Напад адбыўся 9 студзеня 1996 году атрадам на чале з Салманам Радуевым і Хункарпашом Ісрапілавым на места Кізьляр (Расея, Дагестан), дзе былі захоплены закладнікі. 18 студзеня 1996 году атрад вярнуўся ў Чачэнію.

З пачатку чачэнцы хацелі паказаць, што яны яшчэ не разьбітыя і могуць ваяваць. У іх ёсьць сілы да працягу вайны нават па-за Чачэніяй. У Кізьляры яны павінныя былі захапіць лякарню і закладнікаў. Затым, як у Будзёнаўску, пад пагрозай сьмерці закладнікаў прымусіць Расею да перамоваў.

Падзеі ў Кізьляры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

9 студзеня 1996 году, пасьля закліку прэзыдэнта Ічкерыі Аслана Масхадава чачэнскі атрад наехаў на места Кізьляр. Там чачэнцы напалі на мясцовы аэрапорт, на якім былі вайсковыя верталёты. Яны былі зьнішчаныя. Затым пачаўся захоп закладнікаў. Іх заганялі ў мясцовую лякарню. Гэтыя паводзіны нагадвалі Будзёнаўск. Аднак Салман Радуеў не захацеў сядзець у лякарні й чакаць нападу расейцаў. Ён нічога не патрабаваў, акрамя транспарту, каб даехаць да Чачэніі. З Кізьляру чачэнцы паехалі ўздоўж чачэна-дагестанскай мяжы. Пасьля пераезду празь вёску Першатравенскае аддзел чачэнцаў быў абстраляны расейцамі. Чачэнцы былі вымушаныя вярнуцца ў вёску Першатравенскае. У вёсцы чачэнцы рыхтаваліся да нападу расейцаў, што й адбылося. Расейцы ўвогуле не хацелі вызваляць закладнікаў. Галоўнае было не выпусьціць чачэнцаў у Чачэнію, як гэта было ў Будзёнаўску.

11-14 студзеня чачэнцы рыхтаваліся да бою ў Першатравенскім. 15-18 студзеня пачаўся напад расейцаў на вёску. Чачэнцы змагді вырвацца зь вёскі й уцячы ў Чачэнію, але сярод іх было шмат забітых і параненых. Было забіта таксама шмат закладнікаў. Пазьней чачэнцы ўжо не паўтаралі наезды на расейскія месты па-за Чачэніяй.