Галашкі
| Галашкі | |
| Населены пункт | |
| |
| Краіна | Расея |
|---|---|
| Суб’ект фэдэрацыі | Інгушэтыя |
| Муніцыпальны раён | Сунжанскі |
| Дата заснаваньня | 1781 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 551 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 43°05′45″ пн. ш. 44°59′07″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 6887 чал. (2013) |
| Этнічны склад насельніцтва | інгушы |
| Нацыянальны склад насельніцтва | інгушы (2013) |
| Афіцыйная мова | інгуская мова і расейская мова |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Паштовы індэкс | 386255 |
| Нумарны знак | 06 |
| Галашкі на мапе Расеі Галашкі | |
Гала́шкі (па-расейску: Галашки, па-інгуску: Галашке) — вёска ў Сунжанскім раёне Інгушэтыі, што ў Расеі.
Разьмяшчэньне
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Знаходзіцца на левым беразе ракі Аса, якая цячэ ў раку Сунжа. Найбліжэйшымі вёскамі зьяўляюцца: на поўначы — Алхасты; на паўночным захадзе — Сурхахі, Алі-Юрт; на паўночным усходзе — Аршты; на поўдні — Мужычы; на паўднёвым усходзе — Датых; на паўднёвым захадзе — Камгарон.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вёска Галашкі існавала ў XIX стагодзьдзі. Прымала ўдзел у супраціве расейскай навале. Жыхары вёскі падтрымлівалі імама Шаміля. Прымалі ўдзел у першай і другой расейска-чачэнскай войнах. У 1944 годзе жыхары вёскі былі выселеныя. Вёска атрымала новую назву Первамайскае. У 1990-я гады была вернута старая назва — Галашкі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У вёсцы жыве каля 7000 чалавек. Большасьць зь іх — інгушы. Насельнікі вёскі займаюцца земляробствам і трохі жывёлагадоўляй.