Самашкі
Выгляд
Самашкі (па-чачэнску: СаьмаІашка, паходзіць ад па-чачэнску: Саь-МаІашка — «да месца аленвага логава») — вёска на захадзе Чачэніі, што ў Расеі. Знаходзіцца ў горнай часцы Чачэніі. На поўдні ёсьць лес і рака Сунжа.
На поўдзень ад вёскі праходзіць дарога, што злучае Грозны й Гудэрмэс з Назраньню. Праз Самашкі праходзіць чыгунка, што злучае Грозны й Назрань.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большасьць жыхароў — чачэнцы. Займаецца земляробствам і трохі жывёлагадоўляй.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска існавала яшчэ ў 19 стагодзьдзі. Большасьць складалася з расейцаў-казакоў і чачэнцаў, што прызнавалі ўладу Расеі. У 1920 годзе расейцы-казакі былі выселеныя бальшавіцкімі ўладамі.