Перайсьці да зьместу

Шатой

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шатой
рас. Шатой
Дата заснаваньня: XIX стагодзьдзе
Былая назва: Хяка (да 1858 г.), Слабада (1858—1920-я гг.), Шатой (1920—1944 г.г.), Савецкае (1957—1990-я г.г.) Шатой (1990-я г. і па сёньняшні дзень)
Мясцовая назва: Шуьйта
Краіна: Расея
Суб’ект фэдэрацыі: Чачэнія
Муніцыпальны раён: Шатойскі
Вышыня: 608 м н. у. м.
Насельніцтва: 2523 чал. (2012)[1]
Часавы пас: UTC+3
Паштовы індэкс: 366400
Нумарны знак: 95
Геаграфічныя каардынаты: 42°52′18″ пн. ш. 45°41′57″ у. д. / 42.87167° пн. ш. 45.69917° у. д. / 42.87167; 45.69917Каардынаты: 42°52′18″ пн. ш. 45°41′57″ у. д. / 42.87167° пн. ш. 45.69917° у. д. / 42.87167; 45.69917
Шатой на мапе Расеі
Шатой
Шатой
Шатой
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.sp-shatoy.ru

Шато́й (па-чачэнску: Шуьйта) — вёска ў Расеі, цэнтар Шатойскага раёну Чачэніі. Вёска зьяўляецца цэнтрам Шатойскай вясковай акругі.

Вёска знаходзіцца на поўдні Чачэніі ў Аргунскай цясьніне на беразе ракі Аргун. Вакол вёскі горная мясцовасьць. Бліжэйшымі вёскамі зьяўляюцца: на паўночным захадзе — Хакай, Сюжы, Вялікія Варанды; на паўночным усходзе — Зоны; на поўдні — Памятай; на паўднёвым захадзе — Вашындарай, Радухай; на паўднёвым усходзе — Юкеркялай.

Да 1858 году існавала вёска Хяка, якую ў 1858 годзе расейскія войскі зьнішчылі, а яе насельнікаў выгналі, або пазабівалі. Затым на месцы вёскі Хяка заснавалі крэпасьць і места пад назваю Слабада. Гэта было чыста расейскае паселішча. У 1917 годзе большасьць насельнікаў Слабады ўцякло на поўнач у Расею. На месцы Слабады пачалі сяліцца мясцовыя жыхары з суседніх вёсак — чачэнцы. Новая вёска пачала называцца Шатой. У 1944 годзе з-за высяленьня чачэнцаў Шатой быў перайменаваны ў Савецкае й быў заселены расейцамі. У 1958 годзе да вёскі вярнуліся чачэнцы — колішнія жыхары. Толькі падчас існаваньня незалежнай Ічкерыі вёска атрымала старую назву — Шатой.

Нацыянальны склад на 2002 год