Партал:Менск
Менск
Менск — сталіца і найбуйнейшае места Беларусі, адміністрацыйны цэнтар Менскай вобласьці і Менскага раёну (аднак не ўваходзіць у іх склад). Геаграфічныя каардынаты (нулявы кілямэтар): 53° 54' 8" пн. ш., 27° 33' 41" у. д. Плошча 305,47 км². Насельніцтва 1,8385 млн чалавек (2010). Знаходзіцца на рацэ Сьвіслач пры ўпадзеньні ў яе рэчкі Няміга, за 70 км на паўночны захад ад геаграфічнага цэнтру Беларусі. Вузел чыгунак на Берасьце, Вільню, Гомель, Маскву, аўтамабільных дарог на Воршу, Віцебск, Лагойск, Маладэчна, Ашмяны, Берасьце, Слуцак, Гомель, Магілёў і інш.
Менск — палітычны, эканамічны, сацыяльны, культурны і навуковы цэнтар Беларусі. Належыць да ліку старадаўніх местаў Усходняй Эўропы.Выбраны артыкул
Максім Адамавіч Багдановіч (27 лістапада (9 сьнежня) 1891 у Менску — 12 (25) траўня 1917 у Ялце) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, дасьледчык, літаратуразнавец, перакладчык, клясык беларускае літаратуры. Адзін са стваральнікаў беларускае літаратуры й сучаснае літаратурнае беларускае мовы. Распачынальнік традыцыі беларускага мастацкага перакладу. Нізка «Места» з адзінага прыжыцьцёвага зборніка паэта «Вянок» зьяўляецца першым узорам урбаністычнае лірыкі ў новай беларускай паэзіі. Спадчына Максіма Багдановіча ўвайшла ў залаты фонд беларускае культуры..:::::::::::::::: Артыкул цалкам
Карысныя шаблёны
- {{Удзельнік/Зь Менску}} — на асабістую старонку
Цікавыя артыкулы
Вуліца Карла Маркса — вуліца ў Ленінскім раёне Менску, адна з цэнтральных вуліцаў гораду. Названая ў гонар Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філёзафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 году звалася вуліцай Сьвярдлова, раней таксама звалася Падгорнай і вуліцай Новы Рынак.
Уся забудова адрозьніваецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў зь ліку зьмесцаваных на вуліцы ўключаныя ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь..:::::::::::::::: Артыкул цалкам
Выявы
рака Свіслач у цэнтры горада, Менск
|