Перайсьці да зьместу

Рада Вялікага Княства Літоўскага

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Паны-Рада»)

Рада Вялікага Княства Літоўскага (таксама Паны-Рада) — найвышэйшы орган дзяржаўнай улады Вялікага Княства Літоўскага ў XV — 1-й палове XVI стагодзьдзяў. Разьвязвала галоўныя пытаньні ўнутранай і замежнай палітыкі, мела вынятковае значэньне ў палітычным, эканамічным і духоўным жыцьці гаспадарства[1].

Узьнікла як дапаможны орган пры вялікім князю, у XV стагодзьдзі набыла большую самастойнасьць. Бесьперапынна дзейнічала як выканаўча-распарадчы, заканадаўчы, кантрольны і судовы орган. Мела кампэтэнцыю ў справе абраньня вялікага князя, абароне дзяржавы, міжнародных справаў, выданьні законаў, разглядзе найважнейшых судовых справаў.

У сваёй дзейнасьці мусіла была ўлічваць ўнутрыпалітычнае і вонкавае становішча дзяржавы, гэта вымушала дзейнічаць асабліва асьцярожна і даволі часта склікаць агульнадзяржаўныя соймы, каб заручыцца падтрымкай усёй шляхты. Найважнейшыя дзяржаўныя справы Рада разьвязвала супольна зь вялікім князем, а пры яго адсутнасьці, што здаралася вельмі часта, — самастойна. Праўнае становішча рады замацавалася ў прывілеях 1492 і 1506 рокаў, у Статуце 1588 року яе паўнамоцтвы і парадак іх ажыцьцяўленьня не атрымалі дастатковага замацаваньня і вызначаліся звычаямі.

У Раду ўваходзілі:

Сярод радных паноў былі прадстаўнікі магнацкіх родаў Радзівілаў, Сапегаў, Хадкевічаў, Гаштольдаў, Храптовічаў, Глінскіх, Глябовічаў, Гальшанскіх, Забярэзінскіх, Ільлінічаў, Кезгайлаў, Кішкаў, Няміраў, Осьцікаў, Астроскіх, Пацаў, Солтанаў, Багавіцінавічаў[1].

  1. ^ а б Лойка П. Што такое паны-рада? // 100 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. — Менск, 1993. С. 26.