Герцагбасанскі кантон
Герцагбасанскі кантон | |
Герб | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | |
Статус | кантон Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны |
Адміністрацыйны цэнтар | Ліўна[d] |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
Месцазнаходжаньне | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Код ISO 3166-2 | BA-10 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Герцагбасанскі кантон (па-харвацку: Hercegbosanska županija, па-сэрбску: Херцегбосанска жупанија, больш вядомы як Кантон 10 (па-сэрбску: Кантон 10, па-басьнійску: Kanton 10) ці Ліўнаўскі кантон (па-сэрбску: Ливањски кантон, па-басьнійску: Livanjski kanton) — адзін з 10 кантонаў Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны, якая ўваходзіць у склад Босьніі і Герцагавіны. Адміністрацыйны цэнтар — горад Ліўна.
Назва кантону
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На мясцовым узроўню кантон называецца Герцагбасанскі (па-харвацку: Hercegbosanska županija)[1], але Канстытуцыйны суд Фэдэрацыі Босьніі і Герцагавіны прызнаў дадзеную назву супярэчлівай канстытуцыі, бо яна ўзгадвае існуючую падчас Басьнійскай вайны Харвацкую рэспубліку Герцег-Боснэ.[2] Таксама кантон вядомы як Заходнебасьнійскі (па-басьнійску: Zapadnobosanski kanton) па пастанове і Ліваньскі (трансьліт. Ліваньскі, па-басьнійску: Livanjski) па адміністрацыйным цэнтры (Ліўна).
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кантон знаходзіцца ў заходняй частцы краіны, яго адміністрацыйным цэнтрам зьяўляецца Ліўна. Кантон складаецца з абшчынаў Дрвар, Босанска-Грахова, Гламач, Купрэс, Ліўна і Таміслаўград.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На 2013 год 76,8% насельніцтва складалі харваты, 12,96% сэрбы, 9,55% басьнійцы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Vlada Hercegbosanske županije (харв.)
- ^ Ustavni sud Federacije Bosne i Hercegovine: U-11/97 Архівавана 19 красавіка 2008 году. (бас.)