Віктар Раманцоў
Віктар Анатолевіч Раманцоў | |
Род дзейнасьці | журналіст, публіцыст, краязнаўца |
---|---|
Дата нараджэньня | 20 верасьня 1970 (54 гады) |
Месца нараджэньня | Шацілавічы, Гомельская вобласьць |
Грамадзянства | Рэспубліка Беларусь |
Месца вучобы | |
Занятак | журналіст, этнограф |
Бацька | Анатоль Раманцоў |
Віктар Анатолевіч Раманцоў (нарадзіўся 20 верасьня 1970, г. Шацілавічы, Гомельская вобласьць) — беларускі журналіст, публіцыст і краязнавец. Сябра Саюзу журналістаў Беларусі. Жыве і працуе ў Шацілавічах.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў сярэднюю школу № 6 г. Шацілавічаў, Шацілавіцкі індустрыяльны тэхнікум (1989) і філялягічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту імя Францішка Скарыны (1996, філёляг, выкладчык беларускай і расейскай моваў і літаратуры). Служыў у памежных войсках. Працаваў у філіі Нацыянальнага дзяржаўнага гуманітарнага ліцэя імя Якуба Коласа, газэтах «Химики» і «Ранак-плюс», Шацілавічы. Аўтар некалькіх соцень артыкулаў у пэрыядычным друку, некалькіх дзясяткаў эсэ. Жанаты, мае трох дзяцей[1].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнічаў у шацілавіцкім грамадзкім гісторыка-культурным аб’яднаньні «Поўня», у выяўленьні Здудзіцкага каменнага крыжа[2]. Аўтар ідэі археалягічных раскопак на месцы колішняга гораду Казімер. Адзін з укладальнікаў зборніку матэрыялаў гісторыка-краязнаўчай канфэрэнцыі «Шацілкаўскія чытаньні» ў Шацілавічах (2010)[3], склаў DVD-дыск пра канфэрэнцыю[4]. Напісаў кнігу «Зьведаная зямля: Сьветлагоршчына ў пытаньнях і адказах»[5]. Аўтар дакумэнтальнага фільму «Шацілкі-Сьветлагорск: міты і рэаліі» (2012—2013 гг.)[6] і дакумэнтальных сэрыялаў «Зьведаная зямля» (2017) і «Казімір: вяртаньне забытага горада» (2017).
Узнагароды і прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1998 — ІІІ месца ў шацілавіцкім раённым літаратурным конкурсе «Дэбют» (старшыня жюры — паэт І. Р. Катляроў)[7].
- 2011 — І месца на літаратурным конкурсе «Літаратурныя дажынкі — 2011» у мястэчку Крэва.
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Аляксандр Шыманоўскі — этнограф з Чэрніна (да 160-годдзя з дня нараджэння) // Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. — Светлагорск, 2011, с. 53 — 58.
- Гібель карабля «Вінніца» — класічная трагедыя ў вайсковым стылі // Тамсама, с. 65 — 71.
- Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Мн., 2011. ISBN 978-985-6906-52-0.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Раманцоў, В. А. Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах. Кніга 1. — Мн.: Галіяфы, 2011, с. 4 вокладкі. ISBN 978-985-6906-52-0.
- ^ Средневековый поклонный крест установлен в Гомельской области // Русская православная церковь: официальный сайт Московского патриархата. 2008. 11 марта (рас.)
- ^ Шацілкаўскія чытанні: матэрыялы ІІ гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі (да 450-годдзя Шацілак) у Светлагорску, 16 красавіка 2010 г. / Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей; уклад.: Т. В. Маслюкоў, В. А. Раманцоў. — Светлагорск, 2011. — 90 с, іл.
- ^ «Шацілкаўскія чытанні» на DVD-відэа
- ^ Мартыненка, А. Кніга Віктара Раманцова «Зведаная зямля. Светлагоршчына ў пытаннях і адказах» убачыла свет // Гомельская праўда. 2011. 6 кастрычніка.(недаступная спасылка)
- ^ Шацілкі — Сьветлагорск: міты і рэаліі.
- ^ Селезнёва С. «Дэбют» состоялся // Ранак-плюс. 1998. № 12. С. 3.