Оры

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Оры, таксама горы альбо хоры (стар.-грэч.: Ὥραι — «часы») — у старажытнагрэцкай міталёгіі багіні пор году, якія ведаюць парадкам у прыродзе. Дачкі Зэўса й Тэміды[1] (ці Геліёса й Сэлены[2])). Ахоўнікі Алімпа, якія то адчыняюць, то зачыняюць яго воблачныя брамы: іх завуць брамнікамі нябёсаў. Яны запрагаюць коней Геліёса[3].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У розны час была розная колькасьць Ораў, яны таксама згадваюцца пад рознымі назвамі.

Паводле Гігіна - 9 імёнаў, а ў іншым сьпісе 12[4]. Паводле Нона, іх чатыры[5]. У Атэнах шанаваліся Тало (Квітнеючая) і Карпо (Багатая пладамі), якія лічыліся спадарожнікамі Афрадыты; Гесыёд згадвае імёны трох Ораў — служанак Зэўса: Эўномія (Законнасьць), Дыка (Справядлівасьць) і Эйрэна (Спакой).

Згадваюцца ў «Іліядзе» (V 749, VІІІ 393, VІІІ 433), «Адысеі» (XІ 295; XІІ 4) і гімнах Гамэра (ІІ 16), ім прысьвечаны арфічны гімн XLІІІ. Выведзены як хор камэдыі Краціна й Арыстафана.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гесыёд. Теогония 902; Псевдо-Аполлодор. Мифологическая библиотека I 3, 1; Диодор Сицилийский. Историческая библиотека V 72, 5; Гигин. Мифы 25; Орфические гимны XLIII 1
  2. ^ Квинт Смирнский. После Гомера X 337
  3. ^ Овидий. Метаморфозы II 118
  4. ^ Гигин. Мифы 183
  5. ^ Нонн. Деяния Диониса XI 495—529