Гемэра

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гемэ́ра (па-старажытнагрэцку: Ἡμέρα, «дзень») — у грэцкай міталёгіібагіня дзённага сьвятла, якая ўвасабляе дзень, дачка Нікты (Ноч) і Эрэба (Цемры)[1], сястра й жонка Этэра. Паводле Гігіна, яна нарадзілася з Хаоса й Імглы[2].

Яе лічылі спадарожніцай Геліёса. Гемэра выкрала Кефала й нарадзіла ад яго Фаэтона (вэрсыя)[3]. У Алімпіі яе статуя як маці Мемнана[4] (тут яна спалучана з Эас). Для Гігіна, маці Талясы (ад Этэра).

У рымскім пантэоне Гемэры адпавядае Дыес.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Гесіёд. Тэагонія 124
  2. ^ Гігін. Міфы. Уводзіны 1
  3. ^ Паўсаній. Апісанне Элады I 3, 1; III 18, 12; Гесіёд, падроблены фр.375 М.-У.
  4. ^ Паўсаній. Апісанне Элады V 22, 2