Тэміда
Тэміда (ст.-грэц. Θέμις) — у старажытнагрэцкай рэлігіі і міталёгіі багіня правасудзьдзя, тытаніда.
Лічылася дачкою Урана і Геі, другой законнай жонкай Зэўса. Паводле адной з вэрсіяў міта, Тэміда — маці Прамэтэя.
Старажытны жывапіс і скулыптура паказвалі Тэміду жанчынай з павязкай на вачох (сымбаль непрадузятасьці), з рогам багацьця і шалямі ў руках.
У пераносным сэнсе «Тэміда», «шалі Тэміды» — справядлівае правасудзьдзе, закон.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэміда — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў