Гіпэрыён (міталёгія)
Выгляд
Гіпэрыё́н (па-грэцку Ὑπερίων — вельмі высокі) — у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] тытан, сын Ўрана й Геі[2], муж сваёй сястры Тэі, бацька Геліёса[3], Сэлены й Эас.
Гіпэрыён — «зіхатлівы» бог, літаральна «ідучы наверсе», гэта значыць, па небе, і таму атаясамляецца ён з Геліёсам — нярэдка ў Гамэра, у эліністычнай міталёгіі — увесь час; так, сыны Геліяса называюцца Гіпэрыянідамі.
Паводле эўгемерыстычнаму вытлумачэньню, Гіпэрыёнам назвалі чалавека, які першым спасьцігнуў рух нябесных сьвяцілаў, чаму яго й сталі зваць іх «бацькам»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мифы народов мира. М., 1991-92. В 2 т. Т.1. С.304, Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. М., 2001. В 3 т. Т.2. С.157
- ^ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 3; 2, 2
- ^ Гамер. Адысея XII 374; Мімнерм, фр.5 Джэнцілі-Прата; Піндар. Алімпійскія песні VII 39
- ^ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка V 67, 1