Перайсьці да зьместу

Этэр (міталёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Этэ́р (па-старажытнагрэцку: Αἰθήρ — горнае паветра) у старажытнагрэцкай міталёгіі[1] — верхні пласт паветра (неба), месцазнаходжаньне багоў, а таксама ягонае ўвасабленьне (пэрсаніфікацыя) — боства Этэр.

Этэр як частка сьвету — верхні (горны), найбольш лёгкі (тонкі, разрэджаны), празрысты й прамяністы пласт паветра, верхні пласт неба, якім дыхаюць і жывуць багі. Этэр дасягае вяршыні Алімпа, дзе знаходзяцца алімпійскія багі.

Паводле найбольш папулярнае вэрсіі, бог Этэр быў сынам Эрэба (падземнай Цемры) і Нікты-Ночы, братам Гемэры (Дня)[2].

Паводле вэрсіі паэмы «Тытанамахія», Этэр і Гемэра былі бацькамі Геі-Зямлі, Урана-Неба[3], Понта (Мора), Акіяна, Тартара. У выкладзе Гігіна, Этэр нарадзіўся ад Хаоса й Імглы[4]. Паводле іншае вэрсіі, Этэр — бацька Зэўса[5]. Завецца бацькам вятроў[6].

  1. Любкер Ф. Рэальны слоўнік класічных старажытнасцей. М., 2001. В 3-х т. Т. 1. С. 50
  2. Гесыёд. Тэагонія 124
  3. Тытанамахія, фр. 2 Іўлін-Уайт
  4. Гігін. Міфы. Увядзеньне 1
  5. Цыцэрон. Аб прыродзе багоў III стар. 53
  6. Гамэр. Адысея V стар. 296