Арыстафан
Арыстафан | |
| Дата нараджэньня | каля 445 да н. э.[1][2][3] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 385 да н. э.[4][5][6][…] |
| Месца сьмерці | |
| Занятак | камэдыёграф, драматург, паэт, пісьменьнік |
| Навуковая сфэра | літаратура і драма |
| Жанры | камэдыя[d] |
| Бацька | Philippus[d] |
| Дзеці | Araros[d] |

Арыстафа́н (па-грэцку: Ἀριστοφάνης; 466 да н. э. — 385 да н. э.) — старажытнагрэцкі камэдыёграф. Яго творы мелі вострыя грамадзкія і палітычныя акцэнты. У іх апісана жыцьцё старажытных Атэнаў. Сам Арыстафан быў праціўнікам багацьця і абаронцам агульнаграмадзкіх каштоўнасьцяў, а таксама правоў звычайных людзей.
Першую сваю камэдыю Арыстафан паставіў у 427 годзе да н. э., пад чужым імем. У наступным годзе ён высьмяяў у камэдыі «Бабіляняне» атэняніна Кляёна, які абвінаваціў Арыстафана ў тым што ён выставіў у непрыглядным выглядзе палітыку Атэнаў, а празь некаторы час Кляён высунуў абвінавачваньне ў пазазаконным прысваеньні атэнскага грамадзянства. Як кажуць, Арыстафан абараняўся перад судом вершамі Гамэра. Арыстафан адпомсьціў Кліёну, высьмяяўшы яго ў камэдыі «Вершнікі». Аднак уплыў Кліёна ў Атэнах быў вельмі значны і акторы адмаўляліся браць гэтую ролю. Ніхто не згаджаўся нават зрабіць маску, падобную на Кліёна, і Арыстафан сам граў гэту ролю, размаляваўшы свой твар.
Зь яго 45 твораў да нашых дзён дайшлі толькі 11:
- «Ахарняне»,
- «Вершнікі»,
- «Аблокі»,
- «Восы»,
- «Мір»,
- «Птушкі»,
- «Люсістрата»,
- «Жанчыны на сьвяце Тэсмасфорый»,
- «Жабы»,
- «Жанчыны на народным сходзе»,
• «Плутас».
Камэдыі «Жабы» і «Лісыстрата» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.
Беларускія пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Арыстафан. Жабы. (Урывак). Пераклаў са старагрэцкай Лявон Баршчэўскі. // Крыніца : Штомесячны літаратурна-кулытуралягічны часопіс. — 1999. — № 9 (55). — С. 107, 130—155.
- Старагрэцкая драматургія: Эсхіл — Персы; Прыкуты Праметэй. Сафокл — Эдып-цар; Антыгона. Эўрыпід — Бакханкі. Арыстафан — Люсістрата; Жабы. Менандр — Адлюднік / пераклад са старагрэцкай: прадмова А. Жлуткі; камэнтар: Л. Баршчэўскі. — Менск: Зьміцер Колас, 2020. — С. —. — 455 с. — (Драматургі свету). — 99 ас. — ISBN 978-985-23-0088-9
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Istituto dell'Enciclopedia Italiana Aristòfane // Enciclopedia on line (італ.)
- ↑ Pincelli M. A. Aristofane // Machiavelli. Enciclopedia machiavelliana (італ.) / G. Sasso — Istituto dell'Enciclopedia Italiana, 2014.
- 1 2 3 Αριστοφάνης, // Λεξικό Νεοελληνικής Λογοτεχνίας (грэц.): Πρόσωπα, Έργα, Ρεύµατα, Όροι — Αθήνα: 2007. — С. 180. — ISBN 978-960-16-2237-8
- ↑ Краткая литературная энциклопедия (рас.) — Москва: Советская энциклопедия, 1962.
- ↑ R. C. J. Aristophanes (анг.) // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911. — Vol. 2. — P. 499—501.
- ↑ Аристофан (рас.) // Анрио — Атоксил — 1926. — Т. 3. — С. 336—338.
- ↑ Аристофан (рас.) // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. Андреевский — СПб: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. II. — С. 93—94.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Алесь Жлутка. Арыстафанавы «Жабы» — драма жыцця і смерці ў атэнскім тзатры Дыёніса. // Крыніца : Штомесячны літаратурна-кулытуралягічны часопіс. — 1999. — № 9 (55). — С. 108—129.
- Ратабыльская, Таццяна Анатольеўна. Гісторыя сусветнага тэатра. Старажытная камедыя і творчасць Арыстафана. // Народная асвета : часопіс. — 1996. — № 5.
- Таццяна Шамякіна. Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ / пасляслоўе І. Чароты. — Менск: Мастацкая літаратура, 2008. — С. 213—242. — 391 с. — (Бібліятэка школьніка). — 2000 ас. — ISBN 978-985-02-0925-2
- Шаўчэнка, А. С. Арыстафан. // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 1996 Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 8.