Крыюс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Крыюс, Крый (стар.-грэч.: Κριός, Κρῖος ці Κρεῖος «баран») — у старажытнагрэцкай міталёгіі адзін з тытанаў, сын Урана й Геі, муж дачкі Понта Эўрыбіі. Быў зрынуты падчас тытанамахіі й скінуты ў Тартар.

Бацька Астрэя, Перса й Палянта[1]. Паводле Паўсанія, бацька Піфона.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 1, 3; 2, 2