Акіян (міталёгія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Статуя Акіяна, Археалягічны музэй Стамбулу

Акіян (па-грэцку: Ὠκεανός) — у старажытнагрэцкай міталёгіі боства найвялікшай сусьветнай ракі, якая амывае зямлю й мора, дае пачатак рэкам, крыніцам, марскім плыням, дае прытулак сонцу, месяцу й зоркам. Зь яго вод быў народжаны конь Пэгас.

Акіян — тытан, сын Урана й Геі, брат і муж Тэтыс, зь якой ён спарадзіў тры тысячы дочак — акіянід і гэтулькі жа сыноў — рачных струменяў. Акіян ня ўдзельнічаў у бітве тытанаў супраць Зэўса, таму й захаваў сваю ўладу.

Паводле Апалядора ён — бацька жонкі Зэўса, Мэтыды. Вядомы сваёй міралюбнасьцю й дабрынёй (беспасьпяхова спрабаваў пагадніць Праметэя з Зэўсам (Эсхіл «Прыкаваны Праметэй»). Багі шануюць Акіяна як састарэлага бацьку, клапоцяцца пра яго, хоць ён жыве ў самоце.

На крайнім захадзе Акіян амывае мяжу паміж сьветам жыцьця й сьмерці.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]