Орхава
Орхава | |
трансьліт. Orchava | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Берасьцейскі |
Сельсавет: | Тамашоўскі |
Вышыня: | 175,3 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 226 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 162 |
Паштовы індэкс: | 225025 |
СААТА: | 1212843051 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°34′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 23.55° у. д.Каардынаты: 51°34′0″ пн. ш. 23°33′0″ у. д. / 51.56667° пн. ш. 23.55° у. д. |
± Орхава | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
О́рхава[1] — вёска ў Берасьцейскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Орхава ўваходзіць у склад Тамашоўскага сельсавету. Знаходзіцца на рацэ Буг ненашмат вышэй за польскае мястэчка Архувэк.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Напачатку XVI стагодзьдзя Юры Крупскі выдзяліў з Архова разьмешчаны на другім беразе Бугу Архувэк і заснаваў там места, якое першапачаткова таксама звалася Архова[2]. У наступных стагодзьдзях вёска Архова належыла наступным уладальнікам Архоўкі і Валодава. У XIV стагодзьдзя належала Замойскім з Ружанкі[3]. У вёсцы працавала вапнярня. Да вёскі належаў хутар Рыцец. У складзе Расейскай імпэрыі знаходзілася ў Берасьцейскім павеце Гарадзенскай губэрні. Паміж Архувэкам і Арховам раней быў ўзьведзены мост, які злучаў чыгуначныя станцыі Буг Улодаўскі (Архувэк) і Ўлодава (Тамашоўка).
У міжваеннае дваццацігодзьдзе вёска належыла гміне Прыборава, пазьней — гміне Дамачава Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва.
За часам Другой сусьветнай вайны чыгуначны мост быў зьнішчаны.
Па заканчэньні вайны мясцовасьць апынулася ў складзе СССР і з 1991 году ў незалежнай Беларусі.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 226 чалавек
- 1999 год — 272 чалавекі
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 87
- ^ Grzegorz Rąkowski Polska egzotyczna. T. 2. — Pruszków: Oficyna Wydawnicza «Rewasz», 2006. — С. 168. — ISBN 83-89188-56-2
- ^ Biblioteka Warszawska, t.3: 1860, s. 464
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Надвор’е у Архове
- Архова на мапе прыроднага рэзэрфату «Надбугаўскае Палесьсе»
- Orchów, Orchowo // — S. 414