Перайсьці да зьместу

Новы час (газэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Pr12402 (гутаркі | унёсак) у 16:45, 14 лютага 2021. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
«Новы час»
Выява лягатыпу
Тып Тыднёвік
Фармат А3
Заснавальнік Таварыства беларускай мовы
Уладальнік ТБМ
Выдавец ПВУП «Час навінаў»
Краіна
Галоўны рэдактар Аксана Колб
Заснаваная 25 сакавіка 2002 (22 гады таму)[2]
Мова Беларуская
Штаб-кватэра Менск, вул. Мележа, 1-1234
Наклад 3000 (люты 2021)
ISSN 2218-2244
Афіцыйны сайт novychas.by
«Новы час» у Вікісховішчы

«Новы час» — беларускамоўная грамадзка-палітычная газэта, заснаваная ў сакавіку 2002 г. Менскай гарадской арганізацыяй грамадзкага аб’яднаньня «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны»[3].

Гісторыя

Першы выпуск выданьня выйшаў у сакавіку 2002 г.. Да траўня 2006 г. выйшла 45 нумароў газэты. 17 лютага 2007 г. Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь перарэгістравала газэту на плятформе зачыненай газэты «Згода» бяз права распаўсюду праз шапікі і падпіску «Белпошты» і «Белсаюздруку»[4].

7 сакавіка 2014 г. газэта зьмяніла лягатып, а таксама дадала ў афармленьне чырвоны колер. Юбілейны 500-й выпуск выйшаў 16 верасьня 2016 г..

22 сакавіка 2017 г., пасьля больш за 10-летняга перапынку, РУП «Белсаюздрук» падпісала дамову на распаўсюд газэты «Новы Час» праз сваю гандлёвую сетку. 8 красавіка 2017 г. газэта зьявілася ў шапіках «Белсаюздруку» ў Менску і Менскай вобласьці, а таксама зь ліпеня 2017-га зьявілася магчымасьць афармленьня падпіскі на газэту праз каталёг РУП «Белпошта».

Дзейнасьць падчас пратэстаў у Беларусі. Рэпрэсіі з боку уладаў

1 лістапада 2020 году падчас асьвятленьня «Маршу супраць тэрору» былі затрыманы тры фотакарэспандэнта газэты, сярод іх Яна Трусіла й Аляксандар Зяньковіч. Суд Кастрычніцкага раёну г. Менска (судзьдзя — Алена Жывіца) прысудзіў Яне 13 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[5].

29 лістапада 2020 году падчас асьвятленьня «Маршу суседзяў» была затрымана пазаштатны фотакарэспандэнт газэты Яна Трусіла. 30 лістапада суд Ленінскага раёну г. Менска (судзьдзя — Юлія Шут) прысудзіў ёй 15 сутак адміністрацыйнага арышту паводле 23.34 КоАП Беларусі[6].

14 студзеня 2021 году стала вядома, што «Белсаюздрук» разрывае дамову з рэдакцыяю газэты на распаўсюджаньне яе выданьня ў сваіх шаліках зь лютага 2021 году, пасьля чаго газэта стане даступнаю толькі праз падпісны індэкс «Белпошты»[7].

Зьмест

Газэта-штотыднёвік «Новы Час» зьяўляецца адным зь нешматлікіх рэспубліканскіх выданьняў, якое выдаецца цалкам на беларускай мове. У выданьні надаецца значная ўвага нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы, газэта актыўна прапагандуе захаваньне і ўмацаваньне незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, а таксама захаваньне і распаўсюд беларускай мовы.

Узнагароды

У 2009 г. газэта атрымала прэмію імя Герда Буцэрыюса «Вольная прэса Ўсходняй Эўропы» (Gerd Bucerius-Forderpreis Freie Presse Osteuropas) у памеры 30000 эўра. Намінавалі газэту на прэмію: міністар замежных спраў Нямеччыны Гернот Эрлер(uk), Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменьнікаў і беларускае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН. Цырымонія ўручэньня ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвэгіі Осьлё ў Нобэлеўскім інстытуце.

Галоўны рэдактар газэты Аляксей Кароль стаў пераможцам міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта (Knight International Journalism Award) за 2008 г., які праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ).

Рэдактары

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі