Перайсьці да зьместу

Найноўшы час

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Найно́ўшы час (найноўшая гісторыя, сучасная гісторыя[1]) — пэрыяд у гісторыі чалавецтва з 1918 году[2] да нашых дзён.

У пачатку XIX стагодзьдзя тэрмін «найноўшы час» (па-нямецку: Neuerer Zeit) выкарыстоўваўся Гегелем у працы «Філязофія гісторыі» без пазначэньня часовых межаў: «У найноўшы час (ням. In neueren Zeiten) амаль уся Індыя была заваяваная эўрапейцамі»[3]. За савецкім часам тэрмін «найноўшы час» азначаў пэрыяд з 1917 году (калі адбылася рэвалюцыя ў Расеі). Таксама некаторыя дасьледнікі ўзялі ў якасьці датаў пачатку пэрыяду 1901 і 1918 гады[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б НОВЕ́ЙШЕЕ ВРЕ́МЯ
  2. ^ Brivati, Brian Introduction // The contemporary history handbook / Brivati, Brian; Buxton, Julia; Seldon, Anthony. — Manchester: Manchester University Press, 1996. — С. xvi. — ISBN 9780719048364
  3. ^ Гегель. Філязофія гісторыі. C.202