Вайсковая справа

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Краіны сьвету паводле колькасьці актыўных жаўнераў на 2009 год

Вайсковая справа — складаны тэрмін, які можа мець наступныя значэньні:

  • У шырокім разуменьні ахоплівае ўсе пытаньні вайсковае тэорыі і практыкі, зьвязаныя з вайсковым будаўніцтвам, падрыхтоўкай і дзеяньнямі ўзброеных сілаў, у мірны і ваенны час, падрыхтоўкі насельніцтва краіны на выпадак вайны[1];
  • у вузкім разуменьні — гэта сыстэма ведаў, неабходных вайскоўцам і вайсковаабавязаным для пасьпяховага выкананьня свайго вайсковага абавязку.

Як правіла войска падзяляецца на розныя галіны, як то сухапутныя сілы, вайскова-марскія сілы, вайскова-паветраныя сілы, а ў некаторых краінах — марская пяхота і берагавая ахова. Задача вайскоцаў звычайна вызначаецца як абарона дзяржавы і ейных грамадзянаў, а таксама вядзеньне вайны супраць іншай дзяржавы. Вайскоўцы могуць таксама мець дадатковыя санкцыянаваныя і несанкцыянаваныя функцыі ў грамадзтве, у тым ліку, прасоўваньне палітычнай праграмы, абарона карпаратыўных эканамічных інтарэсаў, унутранага кантролю насельніцтва, будаўніцтва, выкананьне аварыйнай службы, сацыяльныя абрады і ахова важных абласьцёх і кірункаў.

Падчас знаходжаньня дзяржавы ў стане вайны, войска, як правіла, займае важнаую ролю ў жыцьці краіны ў гэты час, і ў вельмі вялікай ступені любая сфэра грамадзянскага жыцьця мілітарызуецца ў той ці іншай ступені. Вайсковая дыктатура мае месца пры зьліцьці дзяржаўнага апарату і кіраўнічага апарату войска, калі кіраўніцтва дзяржавы фактычна знаходзіцца ў руках вайскоўцаў.

Прафэсія салдата як частка вайсковай справы зьяўляецца старэйшай за ўсю пісаную гісторыю. Адныя з найстарэйшых выяваў з Антычнасьці адлюстроўваюць моц і веліч военачальнікаў. Бітва пры Кадэшы ў 1274 да н. э. была адным з ключавых момантаў у праўленьні Рамсэса II і ўсхвалялася ў старажытных эгіпецкіх барэльефах. Праз тысячу гадоў, у Азіі, першы кітайскі імпэратар Цынь Шыхуандзі настолькі намерваўся ўразіць багоў сваёй ваеннай моцай, што быў пахаваны разам са сваёй тэракотавай арміяй. Аднымі з самых адданых вайсковай справе былі рымляне, пакінуўшы ў спадчыну мноства трактатаў і помнікаў пісьменнасьці, а таксама архітэктурных помнікаў, такіх як трыюмфальныя аркі і калёны(en).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Военный энциклопедический словарь. — М.: Военное издательство, 1984.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]